Польскі перавозчык спрабаваў увезці ў Беларусь 10 т фурнітуры, шматразова занізіўшы кошт

12 сакавіка, Позірк. Польскі перавозчык спрабаваў увезці ў Беларусь груз, шматразова занізіўшы яго кошт, вынікае з паведамлення Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, грузавік DAF з 10 тонамі аконнай фурнітуры, загружанай у Літве, прыбыў для афармлення ў пункт пропуску Казловічы (з польскага боку — Кукурыкі). У дакументах тавары былі ацэненыя на 70 тыс. рублёў, аднак пасля праверкі высветлілася, што іх кошт — амаль 350 тыс. рублёў (каля 24 тыс. і 120 тыс. долараў адпаведна).
“Наўмыснае парушэнне заканадаўства дазволіла б ашчадзіць на мытных плацяжах больш за 76 тыс. рублёў”, — заявіў ДМК.
Брэсцкая мытня распачала адміністрацыйны працэс паводле ч. 3 арт.15.5 КаАП (недэклараванне або прадстаўленне недакладных звестак пра тавары). Санкцыя паводле гэтай часткі артыкула для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб — да 30% кошту прадмета правапарушэння.
Латвійскі перавозчык спрабаваў увезці ў Беларусь 140 тавараў без дэкларацыі — яму пагражае штраф
Літоўская мытня канфіскавала чарговы аўтамабіль, які выкарыстоўваўся для кантрабанды цыгарэт з Беларусі
Мытня канфіскавала ў бацькі і сына аўтамабілі за спробу завезці з Польшчы кантрабандныя запчасткі
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінулі 37 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка



