Латвійскі перавозчык спрабаваў увезці ў Беларусь 140 тавараў без дэкларацыі — яму пагражае штраф

6 сакавіка, Позірк. Партыю розных тавараў спрабаваў увезці ў Беларусь без дэкларацыі латвійскі перавозчык, паведаміла 5 сакавіка прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, грузавік DAF са зборным грузам прыбыў для афармлення ў пункт пропуску Грыгароўшчына (з латвійскага боку — Патэрніекі).
Віцебскія мытнікі пры надглядзе высветлілі, што 140 адзінак бытавой тэхнікі, аўдыёапаратуры, посуду, тэкстылю і пасцельных прыналежнасцяў “фактычна знаходзіліся ў транспартным сродку, а ў таварасуправаджальных дакументах не значыліся”. Кошт няўлічаных тавараў — каля 155 тыс. рублёў.
ДМК адзначыў, што такім чынам перавозчык “паспрабаваў ашчадзіць” на мытных плацяжах каля 16 тыс. рублёў.
Віцебская мытня распачала ў дачыненні да перавозчыка адміністрацыйны працэс паводле ч. 1 арт. 15.5 КаАП (недэклараванне тавараў, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню). Для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб санкцыяй паводле гэтай часткі артыкула выступае штраф — да 30% кошту прадмета правапарушэння.
Ведамства канстатавала, што парушальніку “давядзецца выплаціць недахоп плацяжоў, а яшчэ штраф за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння”.
Мытня Беларусі знайшла ў двух польскіх перавозчыкаў незадэклараваныя тавары на 230 тыс. еўра
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені Беларусь набыла тавараў на 212,4 млн долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Унёсак тэхналагічных кампаній у дэмакратыю, а не ў дыктатуры абавязкова акупіцца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка



