Мінск 23:25

За мінулыя суткі суседнія краіны ЕС зафіксавалі найменшую за апошнія тры месяцы колькасць спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі

Ілюстрацыя: strazgraniczna.pl

19 верасня, Позірк. За мінулыя суткі, 18 верасня, суседнія краіны Еўрасаюза зафіксавалі найменшую за апошнія тры месяцы колькасць спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі — 78, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз даных іх памежных служб.

Польшча спыніла 60 спроб, Латвія — 13, Літва — 5.

Пасля 23 чэрвеня, калі было зафіксавана 57 спроб пераходу з беларускай тэрыторыі (39 — у Польшчу, 18 — у Латвію), гэты паказчык складаў ад 91 (24 чэрвеня) да 352 (24 жніўня). Апошні раз менш за 100 спроб было зарэгістравана 3 верасня (96).

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: