Урад падоўжыў забарону на вываз каля 200 груп прамтавараў

20 верасня, Позірк. Забарона на вываз за межы Беларусі каля 200 груп прамысловых тавараў з 23 верасня 2025 года падаўжаецца яшчэ на шэсць месяцаў — да 22 сакавіка 2026-га, вынікае з пастановы Савета міністраў № 514 ад 18 верасня.
У дакуменце, апублікаваным 20 верасня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, гаворка ідзе пра шэраг медыцынскіх вырабаў і кампанентаў; газавыя рэзервуары, цыстэрны і бакі; ядзерныя рэактары і цеплавыдзяляльныя элементы; розныя паравыя катлы і іх часткі, газагенератары, турбіны, помпы, рухавікі і сілавыя ўстаноўкі; печы і халадзільнае абсталяванне; шэраг прамысловых і сельскагаспадарчых машын і абсталявання; краны, пад’ёмнікі, бульдозеры; станкі; акумулятары і батарэі; фота-, відэа-і аўдыёапаратуру; апаратуру вяшчання, навігацыі, лакацыі і дыстанцыйнага кіравання, што працуе з радыёхвалямі; розную электратэхніку, схемы і кампаненты; чыгуначныя лакаматывы і вагоны; аўтамабілі, шасі, кузавы і прычэпы; аэрастаты, дырыжаблі, беспілотнікі; плывучыя судны; вымяральныя прыборы ды інш.
Дзеянне дакумента не распаўсюджваецца на сертыфікаваныя тавары ці тавары, якія суправаджаюцца актам экспертызы паходжання, які пацвярджае іх беларускае ці расійскае паходжанне.
Нормы пастановы таксама не тычацца прадукцыі, якая перамяшчаецца суб’ектамі РФ транзітам праз тэрыторыю Беларусі, што вывозіцца ў адпаведнасці з дагаворамі Саюзнай дзяржавы.
Дзейнічаюць і іншыя выключэнні. У асобных выпадках тавары можна вывозіць на падставе ліцэнзій або прапусклў на вываз спецыфічных тавараў.
Упершыню шасцімесячная забарона была ўведзеная ў сакавіку 2022 года — неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны, у якой рэжым Аляксандра Лукашэнкі падтрымаў дзеянні Уладзіміра Пуціна, а заходнія краіны пачалі ўводзіць супраць Мінска і Масквы санкцыі. Беларускія ўлады аргументавалі сваё рашэнне “абаронай эканамічных інтарэсаў”.
Урад вярнуў забарону 21 сакавіка 2023 года і з таго часу рэгулярна падаўжаў яе дзеянне — 20 верасня 2023 года, 22 сакавіка і 20 верасня 2024-га, 21 сакавіка і 18 верасня 2025-га.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС зафіксавалі найменшую за апошнія тры месяцы колькасць спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка