У Літве зарэгістраваная Асацыяцыя беларускіх бацькоў

20 верасня, Позірк. У Літве зарэгістраваная Асацыяцыя беларускіх бацькоў (Baltarusių tėvų asociacija Lietuvoje), паведаміла арганізацыя на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
Супольнасць мае на мэце “аб’ядноўваць беларускія сем’і, якія жывуць у Літве, і прадстаўляць іх агульныя інтарэсы”.
“Асацыяцыя будзе інфармаваць зацікаўленыя бакі пра патрэбы беларускіх сем’яў, спрыяць захаванню беларускай мовы, культуры і ідэнтычнасці, а таксама падтрымліваць як фармальную, так і нефармальную адукацыю беларусаў, — гаворыцца ў паведамленні. — Яшчэ адна важная задача — садзейнічаць інтэграцыі дзяцей і бацькоў у літоўскае грамадства без страты нацыянальнай адметнасці”.
У хуткім часе плануецца правесці агульны сход для абмеркавання дзейнасці асацыяцыі і запрашэння бацькоў да ўдзелу.
“Таксама мы падзелімся вынікамі апытання, якое цягам лета правялі сярод 93 беларускіх сем’яў у Літве”, — адзначыла арганізацыя.
Як паведамляў “Позірк”, згодна з данымі Дэпартамента міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы, на 1 верасня 2025 года дзейны дазвол на пражыванне ў гэтай балтыйскай дзяржаве мела 51.520 грамадзян Беларусі.
На 1 студзеня ўладальнікамі тых ці іншых дакументаў, якія легалізуюць пражыванне ў краіне, было 57.511 беларускіх грамадзян (на 1 жніўня — 51.962, 1 ліпеня — 52.287, 1 чэрвеня — 52.662 чалавекі). Такім чынам, іх колькасць ад пачатку года скарацілася на 10,42%.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе суседнія краіны ЕС зафіксавалі на 6,4 тыс. больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні вырас на 0,8%, за 2025 год — знізіўся на 15,5%, за апошнія 10 гадоў — вырас на 65,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ апошні дзень 2025 года Літва зафіксавала 3 спробы незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



