Мінск 11:54

Пара сужэнцаў-пенсіянераў загінула на пажары ў Лідзе

Фота: pixabay.com

21 верасня, Позірк. Пра смерць ад агню трох чалавек паведамляецца ў аператыўнай сутачнай зводцы (з 6:00 20 верасня да 6:00 21 верасня) Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У Лідзе (Гродзенская вобласць) на пажары ў дзевяціпавярховым доме па вул. Варшаўскай загінула шлюбная пара — гаспадар кватэры (1951 года нараджэння) і яго жонка (1953 г.н.).

Таксама ў зводцы гаворыцца, што напярэдадні ўвечары ў бальніцы памёр пенсіянер 1958 г.н., які атрымаў траўмы 12 верасня на пажары вёсцы Ратміравічы Акцябрскага раёна (Гомельская вобласць).

Паводле афіцыйных звестак МНС, у Беларусі з пачатку года здарылася 4.812 пажараў — на 8,7% больш, чым на аналагічную дату 2024-га (4.427). Загінула 378 чалавек (337; +12,2%).

“Позірк” неаднаразова звяртаў увагу на тое, што МНС перыядычна карэктуе статыстыку смяротнасці на пажарах у бок змяншэння. Падобны прыклад, у прыватнасці, быў зафіксаваны 23 жніўня, калі ведамства паведаміла аб чатырох загінулых за суткі і 355 — з пачатку года, хоць напярэдадні агульная лічба загінулых была 353.

Падзяліцца: