МНС правяло вучэнні ў псіханеўралагічным доме-інтэрнаце пад Оршай
21 верасня, Позірк. Аб праведзеных тактыка-спецыяльных вучэннях на тэрыторыі Бабініцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната (Аршанскі раён Віцебскай вобласці) паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
“Паводле тактычнай задумкі, у выніку кароткага замыкання электраправодкі цеплавентылятара ў жылым пакоі адбылося ўзгаранне дывана, агонь распаўсюджваўся па гарачых паверхнях маёмасці. Спрацавала сігналізацыя “Маланка”, персанал пачынаў праводзіць мерапрыемства па эвакуацыі людзей. У жылых пакоях на момант інцыдэнту знаходзіліся тры чалавекі”, — адзначае ведамства.
На вучэннях было задзейнічана 15 адзінак пажарнай тэхнікі, больш за 30 супрацоўнікаў МНС, гаворыцца ў паведамленні.
У ходзе праведзеных мерапрыемстваў, як заяўляецца, “адпрацаваныя дакладнасць і зладжанасць дзеянняў работнікаў Бабініцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, падраздзяленняў Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях і ўсіх службаў узаемадзеяння, уменне правільна і эфектыўна ўзаемадзейнічаць”.
Паведамляецца, што па выніках вучэнняў падрабязна разгледжаныя “дзеянні кожнага работніка, які ўдзельнічаў у вучэннях”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка