Польшча адкрые мяжу з Беларуссю апоўначы 25 верасня (дапоўнена)

23 верасня, Позірк. Аб адкрыцці мяжы з Беларуссю апоўначы 25 верасня (1:00 па беларускім часе) заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, паведамляе партал tvn24.pl.
Паводле слоў Туска, адпаведнае распараджэнне выдасць Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.
Прэм’ер удакладніў, што адкрытыя будуць чыгуначныя і аўтамабільныя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю.
Польшча закрыла ўсе кантрольна-прапускныя пункты на мяжы з Беларуссю, уключаючы адзіны, які выкарыстоўваўся для пропуску легкавых аўтамабіляў КПП Цярэспаль (Брэст), 12 верасня — у першы дзень беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў “Захад-2025”, якія і сталі падставай для такога рашэння.
У апошні дзень манеўраў, 16 верасня, стала вядома, што Варшава па заканчэнні вучэнняў не адкрыла мяжу.
Польскія ўлады паведамілі, што рашэнне аб закрыцці мяжы “дзейнічае да далейшага паведамлення і прадыктавана клопатам пра бяспеку грамадзян Польшчы”.
На перамовах з міністрам замежных спраў Кітая Ван І 15 верасня абмяркоўвалася пытанне закрытай паводле ініцыятывы Польшчы мяжы з Беларуссю, паведаміў Сікорскі 18 верасня.
Таксама падчас візіту ў Польшчу Ван І правёў сустрэчу з прэзідэнтам краіны Каралем Наўроцкім.
Выданне Politico 17 верасня паведаміла, што закрыццё польска-беларускай мяжы “закранаe гандлёвы маршрут, па якім перавозіцца 90% чыгуначных грузаў паміж Кітаем і ЕС”.
Закрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю — “гэта чыстай вады палітычны рэкет”, — гаварылася ў каментарыі, апублікаваным 22 верасня ў неафіцыйным тэлеграм-канале МЗС Беларусі “Глас МИДа”.
Лукашэнка назваў закрыццё мяжы з Беларуссю недружалюбным крокам у дачыненні да Кітая на сустрэчы з членам пастаяннага камітэта палітбюро цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, сакратаром цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны КПК Лі Сі 22 верасня ў Мінску.
Кітай выкарыстоўвае мяжу Беларусі з Польшчай для транзіту сваіх тавараў у краіны Еўрасаюза. 24 чэрвеня 2024 года тагачасны прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда абмеркаваў у Пекіне з лідарам КНР Сі Цзіньпінам крызіс на беларуска-польскай мяжы. Паводле слоў Дуды, “гібрыдная атака” (так ён назваў спробы масавага пранікнення нелегалаў з трэціх краін з тэрыторыі Беларусі, што працягваюцца з вясны 2021 года) на мяжы стала перашкодай для рэалізацыі кітайскай ініцыятывы “Пояс і шлях”.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18% насельніцтва Беларусі старэйшыя за 65 гадоў — даныя Мінпрацы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры гады колькасць пабудаваных у Беларусі кватэр зменшылася на 17,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+