Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 5 чалавек, усяго за дзень гэты статус атрымалі 20 рэпрэсаваных

23 верасня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць 23 верасня прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ 5 чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай цэнтрам “Вясна“.
Цяпер адпаведны статус у Беларусі маюць 1.196 вязняў.
Палітвязнямі прызнаныя: Станіслаў Жарко (затрыманы паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса), абвінавачаныя “за выказванні ў інтэрнэце” Міхаіл Сырыска і Яўген Дорахаў (артыкулы КК не ўказаныя), Вольга Ціхановіч (арт. 361 КК), а таксама асуджаны да пазбаўлення волі паводле арт. 342, 367, 368, 370 КК Аляксандр Біндзей (тэрмін зняволення не паведамляецца).
Праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, перагледзець палітычна матываваныя прысуды і спыніць рэпрэсіі.
Акрамя “Вясны” заяву падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Lawtrend, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі ПЭН.
Раней 23 верасня праваабаронцы прызналі палітвязнямі 15 чалавек.
Даведка “Позірку”:
арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у тым ліку, калі ён спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў;
арт. 368 — абраза прэзідэнта, у тым ліку, калі ён спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў;
арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
арт. 370 — знявага дзяржаўных сімвалаў.
- Анонсы, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18% насельніцтва Беларусі старэйшыя за 65 гадоў — даныя Мінпрацы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка