Мытня ўзмоцніць змены на мяжы з Польшчай для афармлення “максімальна магчымай колькасці транспарту”
24 верасня, Позірк. Змены супрацоўнікаў у пунктах пропуску на мяжы з Польшчай “укамплектаваныя і ўзмоцненыя”, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Рашэнне прынятае “для афармлення максімальна магчымай колькасці чыгуначнага транспарту, грузавікоў, легкавых аўто і аўтобусаў, якія ідуць праз беларуска-польскую мяжу”, адзначае ведамства.
“Мытнае афармленне транспартных сродкаў у аўтадарожных пунктах пропуску беларускі бок пачне загадзя з 23:00 [24 верасня] з мэтай іх аператыўнага ўбыцця пасля афіцыйнага адкрыцця польскім бокам руху”, — гаворыцца ў паведамленні.
Чыгуначныя саставы для перасячэння мяжы “будуць афармляцца ў мытных адносінах таксама загадзя, па меры падачы іх Беларускай чыгункай”, паведамляе ДМК.
23 верасня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што мяжа з Беларуссю будзе адкрытая апоўначы 25 верасня (1:00 па беларускім часе), аднак падкрэсліў, што ў выпадку неабходнасці — калі “ўзмоцніцца напружанасць або агрэсіўныя паводзіны некаторых суседзяў” — урад “не будзе вагацца” і закрые мяжу зноў.
Польшча закрыла мяжу с Беларуссю з 12 верасня, калі пачаліся беларуска-расійскія стратэгічныя вучэнні “Захад-2025“, якія і паслужылі падставай для такога рашэння.
У апошні дзень манеўраў, 16 верасня, стала вядома, што Варшава пасля заканчэння вучэнняў не адкрыла мяжу.
На перамовах з міністрам замежных спраў Кітая Ван І 15 верасня абмяркоўвалася пытанне закрытай з ініцыятывы Польшчы мяжы з Беларуссю, паведаміў кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі 18 верасня.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская вітала намер Польшчы адкрыць мяжу з Беларуссю, адзначыўшы “канструктыўную ролю” Кітая.

- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Мінскай вобласці не паспеюць да ацяпляльнага сезона замяніць усе цепласеткі — чыноўнік ЖКГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ жніўні намінальны сярэдні заробак паменшыўся на 9,7 рубля, гэта першае зніжэнне са студзеня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства