Кіраўніка прыватнай кампаніі будуць судзіць за хабар і “экстрэмісцкія злачынствы”

24 верасня, Позірк. Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да двух менеджараў, якія абвінавачваюцца ў хабарніцтве, паведамляе прэс-служба нагляднага ведамства.
Фігурантамі з’яўляюцца намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях “аднаго з буйных дзяржаўных прамысловых прадпрыемстваў Мінскай вобласці” і кіраўнік прыватнай кампаніі, вынікае з рэлізу.
Адзначаецца, што прадстаўнік дзяржпрадпрыемства абвінавачваецца паводле ч. 2 і 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса ў атрыманні хабараў на 11 млн расійскіх рублёў (больш за 370 тыс. беларускіх рублёў).
Кіраўніку прыватнай кампаніі інкрымінавана дача хабару (ч. 3 арт. 431 КК), а таксама шэраг “палітычных” артыкулаў КК — ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
Удакладняецца, што “экстрэмісцкія злачынствы” абвінавачаны здзейсніў у 2020 годзе.
Згодна з матэрыяламі справы, намеснік дырэктара дзяржпрадпрыемства з ліпеня 2023 года па травень 2024-га атрымліваў хабар у асабліва буйным памеры за “забеспячэнне рэгулярных, своечасовых і неабходных па колькасці і наменклатуры паставак прадукцыі ў адрас камерцыйных структур”.
Генпракуратура паведамляе, што на маёмасць абвінавачаных коштам больш за 3,7 млн рублёў падчас папярэдняга расследавання накладзены арышт.
Адметна, што да адказнасці за дачу хабараў плануецца прыцягнуць толькі аднаго чалавека. Іншыя хабарадавальнікі, як адзначае ведамства, вызваленыя ад крымінальнай адказнасці, паколькі “добраахвотна заявілі аб здзейсненым і актыўна спрыялі раскрыццю і расследаванню злачынстваў”.
Абодва абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Мінскай вобласці не паспеюць да ацяпляльнага сезона замяніць усе цепласеткі — чыноўнік ЖКГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ жніўні намінальны сярэдні заробак паменшыўся на 9,7 рубля, гэта першае зніжэнне са студзеня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства