У Віцебскай вобласці пракуроры накіравалі ў суды амаль сотню заяваў аб “экстрэмісцкіх матэрыялах”
24 верасня, Позірк. З пачатку 2025 года ў Віцебскай вобласці ў суды было накіравана 95 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі шэрагу рэсурсаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі”, паведамляе Генеральная пракуратура.
Як зазначае прэс-служба нагляднага органа, “значная праца па выяўленні дэструктыўнай інфармацыі праведзена пракуратурамі Полацкага, Сенненскага, Чашніцкага і Гарадоцкага раёнаў”.
Пракуратура праводзіць маніторынг інтэрнета “на наяўнасць матэрыялаў, накіраваных на павышэнне сацыяльнай напружанасці ў грамадстве і стварэнне недаверу да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады”.
Непасрэдна абласная пракуратура ініцыявала прызнанне “экстрэмісцкімі матэрыяламі” змесціва 12 старонак у сацыяльных сетках, а таксама пяці каналаў і ролікаў на “Ютубе”, трох тэлеграм-чатаў і тэлеграм-каналаў.
Мэтай такой дзейнасці названа “забеспячэнне законнасці, грамадскай бяспекі і стабільнасці ў краіне і рэгіёнах”.
2 верасня паведамлялася, што звыш 1,1 тыс. заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі “экстрэмісцкімі матэрыяламі” падалі пракуроры Мінскай вобласці за чатыры гады.
“Экстрэмісцкія” артыкулы адміністрацыйнага і крымінальнага кодэксаў пасля падзей 2020 года актыўна выкарыстоўваюцца ўладамі для палітычнага пераследу грамадзян.
У дакладзе праваабарончых арганізацый Article 19 і Human Constanta, апублікаваным у жніўні, гаворыцца, што ў Беларусі “амаль любое іншадумства таўруюць як “экстрэмізм“ або “тэрарызм“, гэта стала “асноўным інструментам рэпрэсій“. Аўтары дакладу звярнулі ўвагу, што ў Беларусі пераслед “часта прымае абсурдныя формы — песні, мемы і анімэ рэгулярна лічацца праявамі экстрэмізму“.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


