Рассельгаснагляд забараніў увоз больш за 20 тон бульбы з Беларусі
24 верасня, Позірк. Аб спыненні ўвозу 22 тон бульбы з Беларусі паведаміла Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Як зазначаецца, 23 верасня ў пункце пропуску Чырвоны Камень (Злынкоўскі раён Бранскай вобласці) у ходзе праверкі суправаджальных дакументаў было ўстаноўлена, што падкаранцінная прадукцыя перавозілася ў суправаджэнні “несапраўднага фітасанітарнага сертыфіката, які павінен быў пацвердзіць яе паходжанне, бяспеку ў фітаадказных адносінах”.
“Перамяшчэнне бульбы забаронена, груз вернуты адпраўніку. Вінаватая асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці”, — гаворыцца ў рэлізе.
Рассельгаснагляд рэгулярна вяртае беларускаму боку прадукцыю без адпаведных дакументаў.
21 жніўня паведамлялася аб вяртанні 17 тон замарожаных грудных костак куранят-бройлераў, якія “выходзілі ў адрас атрымальніка з Маскоўскай вобласці з сур’ёзным парушэннем тэмпературнага рэжыму транспарціроўкі, вызначанага вытворцам і названага ў ветэрынарных суправаджальных дакументах”.
12 жніўня стала вядома, што ў Беларусь было вернута 18,9 тоны ялавічных кішачных абалонак. Тады інспектары Рассельгаснагляду выявілі “нездавальняючы санітарны стан грузавога адсека аўтамабіля і тары, а таксама шэраг слядоў маркіровачных этыкетак”.

- Грамадства, ПалітыкаЛабковіч пра кампанію "Праваабаронцы за свабодныя выбары": Не лічу, што гэты напрамак зараз верагодны, асабліва ў эміграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка

