Мінабароны пад песню прыхільніка расійскай агрэсіі Газманава анансавала правядзенне форуму блогераў

25 верасня, Позірк. Правядзенне II Форуму блогераў Беларусі “БлогБай.Сіла ў праўдзе” анансавала Міністэрства абароны.
Мерапрыемства пройдзе на базе Ваеннай акадэміі.
“На тое, каб весці блог, у курсантаў звычайна не хапае часу. Але гэта не перашкодзіла ім зачапіць гледача саюзнага маштабу”, — заяўляе ведамства.
Адзначаецца, што “хлопцы з вайскова-транспартнага факультэта ў БелДУТ паўтарылі вірусны танец народнага артыста Расіі Алега Газманава”.
“Алег Міхайлавіч чэлендж ацаніў!” — сцвярджае Мінабароны.
У відэа, апублікаваным у тэлеграм-канале міністэрства, курсанты выконваюць танец пад песню згаданага расійскага выканаўцы.
“Цяпер чакаем выкліку ад паважанага Аляксандра Саладухі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Форум працягнецца тры дні, на працягу якіх, як заяўляецца, “блогераў чакае насычаная праграма: майстар-класы ад вядучых медыяэкспертаў, навучальныя лекцыі, стварэнне ўнікальнага кантэнту”.
“Бонус-трэк для блогераў ад вайскоўцаў — абкатка танкам, заняткі па агнявой падрыхтоўцы, назіранне за баявой падрыхтоўкай курсантаў”, — паведамляе ведамства.
74-гадовы Газманаў — аўтар песень і выканаўца, прыхільнік палітыкі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Падтрымлівае расійскую агрэсію ва Украіне. Знаходзіцца пад санкцыямі ЕС і шэрагу дэмакратычных краін.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


