Беларус асуджаны за забойства і ўгон аўтамабіля ў РФ
25 верасня, Позірк. Судовая калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда не задаволіла скаргу 29-гадовага асуджанага паводле ч. 1 арт. 139 (забойства) і ч. 2 арт. 214 (крадзеж транспартнага сродку) Крымінальнага кодэкса на прысуд суда Крычаўскага раёна, паведамляе прэс-служба пракуратуры Магілёўскай вобласці.
Прысуд — 15 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму — пакінуты без зменаў.
Паводле версіі абвінавачання, асуджаны ў алкагольным ап’яненні ў студзені 2024 года “на тэрыторыі катэджнага пасёлка Маскоўскай вобласці на глебе асабістых непрыязных адносін, выкарыстоўваючы нязначную нагоду, наўмысна нанёс нажом пацярпеламу сем удараў у жыццёва важныя органы”.
Ад атрыманых траўм пацярпелы памёр на месцы.
Таксама абвінавачаны разам са сваім знаёмым, грамадзянінам Беларусі на вачах якога адбылося забойства, загрузіў у багажнік аўтамабіля забітага яго цела і скінуў у яму вадасцёкавай трубы, гаворыцца ў рэлізе. Потым на гэтай жа машыне абодва прыехалі ў Беларусь.
Адзенне, у якім быў у момант учынення злачынстваў, абвінавачаны спаліў, а аўтамабіль пацярпелага пакінуў на “непрыкметнай вуліцы, пакуль усё не ўляжацца”.
Фігурант быў затрыманы на беларускай тэрыторыі.
Яго знаёмага затрымалі ў Расіі. Ён асуджаны Падольскім гарадскім судом Маскоўскай вобласці ў ліпені 2024 года за загадзя не абяцанае ўкрывальніцтва забойства і ўгону да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2,5 гады.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

