У спіс “экстрэмістаў” дададзена 33 чалавекі, у тым ліку Матолька
27 верасня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў дадало ў спіс “асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” яшчэ 33 чалавекі. Цяпер у дакуменце, размешчаным на сайце ведамства, 5.817 пазіцый.
У спісе зноў фігуруе запіс “вызвалены ад адказнасці ў сувязі са сканчэннем тэрміну прыцягнення”, прычым як у дачыненні да мужчын, так і жанчын.
Як і раней, гаворка ідзе пра асоб, прызнаных вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса, згодна з якой тэрмін прыцягнення да адказнасці складае пяць гадоў. Па гэтым артыкуле традыцыйна асуджаюцца ўдзельнікі пратэстаў 2020 года.
З такой пазнакай унесены Ірына Капля, Дзмітрый і Вольга Чумак, Валерый Дзям’янка, Уладзімір Чупрыс, Святлана Арлоўская.
З пазнакай “адбывае пакаранне” ў спіс унесены Сяргей Квакін (арт. 361², 361¹), Віталь Каляда (ч. 1 арт. 130, арт. 369, ч. 3 арт. 361¹, ч. 1 арт. 368), Валерый Папкоў (ч. 3 арт. 361¹), Андрэй Нехвядовіч (ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 368), Дзмітрый Шаблыка (ч. 1 і 2 арт. 361⁴), Яўген Андрыеўскі (ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 368, арт. 369), Ігар Рымашэўскі (ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 368), Іван Юшкевіч (ч. 1 і 2 арт. 361⁴), Ігар Калуеў (ч. 3 арт. 361¹, ч. 3 арт. 361, арт. 369, ч. 1 арт. 368).
Пазнака “судзімасць не пагашана”, як правіла, азначае прызначэнне пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі, стаіць насупраць уключаных у спіс: Юліі Дзеркачовай (ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 342), Аляксея Праташчыка (ч. 3 арт. 361), Ігара Мачалава, Аляксандра Венскага і Максіма Куксо (ч. 1 і 2 арт. 361⁴), Максіма Будчука (ч. 1 арт. 361⁴), а таксама Валянціна Дземяшкевіча, Андрэя Грыгор’ева, Надзеі Бабарыка, Таццяны Кірылавай, Таццяны Крыклеўскай, Генадзя Сабелы, Наталлі Мохавай, Віталя Макаравіча, Уладзіміра Суляка, Кірыла Шэршава, Віталя Валюшкі.
Таксама ў спіс уключаны актывіст Антон Матолька, насупраць даных якога стаіць паметка “знаходзіцца ў вышуку”. Блогер абвінавачваецца паводле 12 артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 357, ч. 1 арт. 293, ч. 1 арт. 342, ч. 3 арт. 130, ч. 3 арт. 361, ч. 2 арт. 366, ч. 2 арт. 367, ч. 1 і ч. 2 арт. 368, арт. 369¹, ч. 1 і ч. 2 арт. 361¹, ч. 2 арт. 361, ч. 1 арт. 356.
У 2021 годзе Матолька быў уключаны ў спіс “датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.
Даведка “Позірку”:
арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы;
293 — масавыя беспарадкі;
342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
356 — здрада дзяржаве;
361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
361¹ — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
361² — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
361⁴ — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
366 — гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадзянскі абавязак;
367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
368 — абраза прэзідэнта;
369 — абраза прадстаўніка ўлады;
369¹ — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Чыкага заклікала адрадзіць веру ў дэмакратыю і прыхільнасць да свабоды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі колькасць грамадзян сталага веку за год павялічылася на 3,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаПрызнанне ахвяр рэпрэсій палітвязнямі з'яўляецца "безумоўным дабром" — КасінераўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка"Памілаванні", якія праводзіць Лукашэнка, не маюць нічога агульнага з актамі гуманізму — DissidentbyМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка