За пяць гадоў у Беларусі адбылася фармалізацыя рэпрэсій — Дэйкала
27 верасня, Позірк. Нягледзячы на апошнія вызваленні палітвязняў, руху ў бок змякчэння рэпрэсій у Беларусі не адбываецца, гэта “зусім розныя рэчы, розныя трэкі”, — заявіла на ІІ Кангрэсе па палітвязнях у Беларусі #WithoutJustCause 26 верасня ў Варшаве юрыст Беларускага Хельсінкскага камітэта Кацярына Дэйкала.
“Нават калі выпусцяць умоўных 1.300 палітвязняў і далей ніхто не будзе патрабаваць ад беларускае дзяржавы спынення самой рэпрэсіўнай палітыкі, то ў цэлым для беларускага грамадства нічога не зменіцца”, — лічыць эксперт.
Паводле яе, за апошнія пяць гадоў у Беларусі “стварылася вельмі ўстойлівая, латэнтная сістэмная база для палітычнага пераследу, якая выходзіць сёння далёка за межы прамога пераследу, які ў нас на слыху (арышты, ператрусы, “пасадкі”).”
Гэта зроблена “праз фармалізацыю рэпрэсій, то бок шляхам пастаяннага змянення заканадаўства, уключэння ў яго нормаў, якія дазваляюць нібыта “законна” парушаць правы людзей, адвольна праследаваць іх паводле палітычных матываў.”
“Дзяржава пасля 2020 года на ўзроўні заканадаўства паводле прынцыпу лаяльнасці сабе падзяліла людзей на “сваіх” і “чужых”, “добрых” і “дрэнных”, “правільных” і “няправільных”, — канстатавала юрыст, адзначыўшы, што “да гэтага такі падзел адбываўся толькі на ўзроўні правапрымяняльнай практыкі.”
На думку Дэйкала, на сёння ёсць мінімум тры групы людзей, якія былі заканадаўча ўражаныя ў правах у Беларусі за апошнія гады.
Першая — людзі, якія мелі судзімасць або прыцягваліся да адказнасці паводле “палітычных” артыкулаў КК і КаАП. Іх “пазбаўляюць права свабоднага выбару працы, уводзяцца забароны на шэраг прафесій, яны не могуць быць педагагічнымі работнікамі, натарыюсамі, рыэлтарамі, аўдытарамі, антыкрызіснымі кіраўнікамі.”
Да другой групы Дэйкала аднесла прадстаўнікоў ЛГБТК+ супольнасці і ўсіх, хто займаецца гэтай тэматыкай: “З 2023 года з Расіі запазычаная практыка пераследу, і да 2025 года мы прыйшлі да праекта артыкула пра адміністрацыйную адказнасць за прапаганду гомасексуальных стасункаў, змены полу і бяздзетнасці.”
Трэцяя група — гэта “людзі, якія маюць сувязь з замежнымі дзяржавамі ў прававым сэнсе: від на жыхарства або іншыя падобныя дакументы”, — сказала Дэйкала.
Відавочна, юрыстка мела на ўвазе падпісаны ў верасні 2023 года Аляксандрам Лукашэнкам указ № 278 “Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў”, які пазбавіў загранустановы Беларусі магчымасці падаўжаць тэрмін дзеяння пашпарта беларускага грамадзяніна і выдаваць новыя дакументы. Прыняцце ўказу стварыла сур’ёзную праблему для беларусаў, якія не маюць магчымасці выехаць у краіну для абмену дакументаў.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Чыкага заклікала адрадзіць веру ў дэмакратыю і прыхільнасць да свабоды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі колькасць грамадзян сталага веку за год павялічылася на 3,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаПрызнанне ахвяр рэпрэсій палітвязнямі з'яўляецца "безумоўным дабром" — КасінераўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка"Памілаванні", якія праводзіць Лукашэнка, не маюць нічога агульнага з актамі гуманізму — DissidentbyМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка