Ціханоўская заклікала еўрапейскіх палітыкаў быць голасам дэмакратычнай Беларусі ў ААН
27 верасня, Позірк. Ініцыяваць новае пасяджэнне паводле формулы Арыі ў Савеце Бяспекі ААН, прысвечанае злачынствам супраць чалавечнасці ў Беларусі і росту пагрозы беларускаму суверэнітэту з боку Расіі, заклікала 25 верасня беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская падчас дыскусіі па Беларусі з удзелам 40 прадстаўнікоў МЗС пераважна з еўрапейскіх краін на палях Генасамблеі ААН.
Ціханоўская выказала меркаванне, што тры мінулыя такія пасяджэнні (нефармальны фармат закрытых пасяджэнняў Савета Бяспекі ААН, названы імем венесуэльскага дыпламата Дыега Арыі, які ўпершыню выкарыстаў яго ў 1992 годзе. — “Позірк”.), суарганізатарамі якіх выступілі больш за 30 краін у 2020 і 2021 гадах, былі эфектыўнымі і плённымі.
Палітык заклікала прадстаўнікоў ЕС ініцыяваць і выступіць суаўтарамі новай рэзалюцыі па Беларусі ў Трэцім камітэце Генеральнай асамблеі і падтрымаць працяг абодвух дзейных мандатаў па Беларусі: мандата Спецыяльнага дакладчыка ААН і мандата Групы незалежных экспертаў ААН. Спыненне любога з гэтых мандатаў стане небяспечным сігналам беспакаранасці і аслабіць абарону ахвяр, лічыць яна.
Палітык лічыць важным падтрымаць зварот Літвы ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе і расследаванне ў адпаведнасці з Факультатыўным пратаколам да Канвенцыі аб ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын. Яна нагадала, што петыцыя ўжо пададзеная ў адпаведны камітэт ААН.
Яна падзякавала краінам ЕС за падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Асобна звяртаючыся да Польшчы, палітык адзначыла яе рашучыя і прынцыповыя дзеянні падчас закрыцця межаў з Беларуссю напярэдадні ваенных вучэнняў “Захад-2025”.
“У мяне ёсць адна просьба: закрываючы мяжу для тавараў, калі ласка, пакідайце яе адкрытай для людзей. Ізалюючы рэжым, мы павінны забяспечыць беларусам сувязь з Еўропай”, — заклікала дэмлідар.
Палітык падкрэсліла, што тэрор стаў дзяржаўнай палітыкай у Беларусі, адзіным сродкам утрымання ўлады. І цяпер ён накіраваны не толькі супраць актывістаў у краіне, але і супраць замежных грамадзян і ўцекачоў за мяжой.
Ціханоўская вітала вызваленне палітвязняў, але падкрэсліла, што “рэпрэсіўная палітыка Лукашэнкі не змянілася”. “Рэпрэсіі не спыніліся. І няма ніякіх прыкмет таго, што Лукашэнка гатовы спыніць сваю агрэсіўную палітыку ў дачыненні да суседзяў. Таму я заклікаю вас не аслабляць ціск. <…> На жаль, у нас няма афіцыйнага месца ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Але сёння я прашу вас: будзьце нашым голасам”, — сказала яна.
Палітык наведвала ЗША 22–25 верасня. Яна правяла сустрэчы з прэзідэнтамі Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам, Польшчы Каралем Наўроцкім, Партугаліі Марсела Рэбелу дэ Соуза, Фінляндыі Аляксандрам Стубам і Чэхіі Пятром Паўлам, а таксама з прэм’ер-міністрам Бельгіі Бартам дэ Веверам.
Адбыліся яе гутаркі з кіраўніком Еўрапейскага савета Антоніу Кошта, вярхоўным прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Каяй Калас, а таксама кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў Аўстрыі Беатэ Майнль-Райзінгер, Германіі Ёханам Ведэфулем, Ісландыі Таргедзюр Катрын Гюнарсдоўтцір, Польшчы Радаславам Сікорскім, Украіны Андрэем Сібігам і Харватыі Горванам Грліч-Радманам.
Дэмлідар сустрэлася таксама са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША па Украіне Кітам Келагам (наведаў Мінск у чэрвені і сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам) і амерыканскім кангрэсменам ад Рэспубліканскай партыі Джо Уілсанам, амбасадарам Літвы ў краіне Гедымінасам Варуолісам.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Чыкага заклікала адрадзіць веру ў дэмакратыю і прыхільнасць да свабоды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі колькасць грамадзян сталага веку за год павялічылася на 3,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаПрызнанне ахвяр рэпрэсій палітвязнямі з'яўляецца "безумоўным дабром" — КасінераўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка"Памілаванні", якія праводзіць Лукашэнка, не маюць нічога агульнага з актамі гуманізму — DissidentbyМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка