Пасля перамоў з Пуціным пра тое, “як выжыць у складаны час”, Лукашэнка сарваўся на аграрыях у Шклоўскім раёне

27 верасня, Позірк. На перамовах, якія адбыліся напярэдадні ў Крамлі, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка, паводле слоў апошняга, абмяркоўвалі “сумесныя рашэнні і крокі ў цяперашняй няпростай сітуацыі”.
“Думалі, як жа нам выжыць у гэты складаны час”, — цытуе Лукашэнку, які наведаў 27 верасня Шклоўскі раён (Магілёўская вобласць), яго прэс-служба.
Паводле слоў палітыка, абстаноўка ў свеце прымушае “нават такія вялізныя, багатыя рэсурсамі краіны, як Расія”, задумвацца “пра тое, як дзейнічаць”, “не кажучы ўжо пра такія невялікія краіны, як Беларусь, дзе тым больш неабходна эфектыўна працаваць, каб развівацца і жыць на сваёй зямлі”.
“Свет падзелены на кавалкі, ірвуць кавалкамі: гэта маё, а гэта маё. І пачынаюць душыць. Ад нас не адстануць. А я вас мушу ўгаворваць працаваць”, — заявіў Лукашэнка.
У першую чаргу ён прыбыў на машынны двор ЗАТ “АСБ-Агра Гарадзец” (раней саўгас “Гарадзец”, якім візіцёр кіраваў у 1987–1994 гадах). Лукашэнка раскрытыкаваў стан памяшканняў, дзе захоўваюцца запчасткі, аўтамабілі, сельгастэхніка, а таксама стан самой тэхнікі. “Безгаспадарчае стаўленне і адсутнасць парадку”, паводле яго слоў, негатыўна характарызуе “не толькі працу кіраўніцтва прадпрыемства, але таксама і недапрацоўкі кіраўніцтва Шклоўскага раёна і Кіраўніцтва справамі, у структуры якога знаходзіцца “Гарадзец”.
Размаўляючы з “мясцовымі жыхарамі і работнікамі сельгаспрадпрыемства” Лукашэнка заявіў, што “не хапае дысцыпліны, прычым пачынаючы ад самога кіраўніка гаспадаркі”.
“Ну вось я прайшоўся па машынным двары. Як было гадоў 30–40 таму, так яно і ёсць. Ну гэта мы разбярэмся з вашымі начальнікамі”, — папярэдзіў ён (на падставе паведамлення неафіцыйнага тэлеграм-канала яго прэс-службы).
Лукашэнка даручыў кіраўніку сельгаспрадпрыемства, мясцовым уладам і Кіраўніцтву справамі прэзідэнта “да вясны навесці ідэальны парадак”.
“Лепш працаваць на зямлі, чым ваяваць. Таму давайце працаваць, каб была эканоміка. І жалезная павінна быць дысцыпліна. Сістэму трэба стварыць такую, дзе ўсе павінны быць дысцыплінаванымі: сказаў гэта — трэба зрабіць. Не трэба нічога больш. Толькі вось гэта зрабіць”, — заявіў ён.
У раёне вёскі Путнікі палітык запатрабаваў ад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання “да 3 кастрычніка завяршыць усю сяўбу па поўдні краіны, астатнім абласцям яшчэ раней — да 1 кастрычніка”.

Лукашэнка хоча паразмаўляць з Зяленскім
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Чыкага заклікала адрадзіць веру ў дэмакратыю і прыхільнасць да свабоды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі колькасць грамадзян сталага веку за год павялічылася на 3,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаПрызнанне ахвяр рэпрэсій палітвязнямі з'яўляецца "безумоўным дабром" — КасінераўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка"Памілаванні", якія праводзіць Лукашэнка, не маюць нічога агульнага з актамі гуманізму — DissidentbyМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка