Мінск 16:57

У выніку аўтааварыі ў Мінскім раёне загінуў 58-гадовы кіроўца, яго пасажырка ў бальніцы

Фота: ДАІ УУС Мінаблвыканкама

27 верасня, Позірк. У выніку аўтамабільнай аварыі, якая адбылася ранкам 27 верасня ў Мінскім раёне, загінуў чалавек, яшчэ адзін — у бальніцы, вынікае з інфармацыі ДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі ведамства, на 15-м кіламетры трасы М-3 (Мінск — Віцебск) 60-гадовы кіроўца аўтамабіля “Джып Гранд Чэрокі”, які ехаў у крайняй правай паласе ў бок Віцебска, згубіў увагу і сутыкнуўся з “Рэно Дастэр”, які рухаўся ў тым жа кірунку.

58-гадовы кіроўца “Рэно” памёр на месцы здарэння ад атрыманых траўмаў. Яго 47-гадовая пасажырка шпіталізаваная.

Падзяліцца: