Рыжанкоў сустрэўся ў Нью-Ёрку з Гутэрышам і Бербак

28 верасня, Позірк. Аб чарговых сустрэчах міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова ў рамках 80-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку паведамляе беларускае знешнепалітычнае ведамства.
Адзначаецца, што падчас перамоваў з генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам (у рускамоўным рэлізе напісана з памылкай “Гутеррешем”. — “Позірк”.) абмяркоўваліся “пытанні ўмацавання цэнтральнай ролі ААН у забеспячэнні міжнароднай бяспекі і ўстойлівага развіцця, а таксама неабходнасць выпрацоўкі калектыўных рашэнняў па актуальных выкліках сучаснасці”.
“Беларускі бок пацвердзіў гатоўнасць рабіць унёсак у кансалідацыю намаганняў дзяржаў у рамках сапраўднага шматбаковага ўзаемадзеяння”, — гаворыцца ў паведамленні
Рыжанкоў, як заяўляецца, “выказаў падзяку” генсеку ААН за “падтрымку беларускіх ініцыятыў у ААН па чарнобыльскай праблематыцы, барацьбе з гандлем людзьмі і рэалізацыі мэтаў устойлівага развіцця”.
На сустрэчы са старшынёй Генасамблеі Аналенай Бербак кіраўнік МЗС абмеркаваў “пытанні рэфармавання арганізацыі, а таксама выбары наступнага генеральнага сакратара ААН”.
“Беларускі бок асабліва адзначыў неабходнасць забеспячэння роўных правоў для ўсіх дзяржаў у дзейнасці асамблеі. Міністр падкрэсліў важнасць захавання эфектыўнага кіравання ААН”, — адзначае МЗС.
Сцвярджаецца, што Рыжанкоў заявіў аб “непрымальнасці выбарчага падыходу і прымянення падвойных стандартаў, якія падрываюць давер да ўніверсальнай прыроды Арганізацыі Аб’яднаных Нацый”.
Таксама ведамства паведаміла аб сустрэчы Рыжанкова з міністрам замежных спраў і нацыянальнай дыяспары за мяжой Алжыра Ахмедам Атафам. Падчас размовы міністраў “адзначана паступальнае развіццё беларуска-алжырскіх адносін, абмеркаваныя графікі маючых адбыцца візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях, а таксама пытанні каардынацыі дзеянняў у міжнародных арганізацыях”. “Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у пашырэнні нарматыўна прававой базы, а таксама развіцці гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, прамысловай кааперацыі, сельскагаспадарчага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва”, — заявілі ў МЗС.
Са снежня 2021 года па травень 2025-га Бербак з’яўлялася міністрам замежных спраў Германіі. Падчас знаходжання на гэтай пасадзе крытыкавала рэжым Аляксандра Лукашэнкі, падтрымлівала беларускі дэмакратычны рух, сустракалася са Святланай Ціханоўскай.
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаКіраўнік МЗС Беларусі абвінаваціў ЕС, што падтрымлівае Украіну, якая абараняецца, у распальванні рэгіянальнага канфліктуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваЗ пачатку восеньскіх замаразкаў на беларускіх метэастанцыях абнавілася 14 рэкордаў холаду, у тым ліку больш чым 80-гадовай даўніныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка