Коўл пра вызваленне Бяляцкага: Я займаюся гэтым

28 верасня, Позірк. Намеснік спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Украіне Джон Коўл не выключае вызваленне ў найбліжэйшай будучыні праваабаронцы, палітвязня, нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага. Гэта вынікае з яго запісаў у сацсетцы Х пад публікацыяй Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) з віншаваннямі палітвязня з 63-годдзем.
“Я займаюся гэтым”, — напісаў Коўл, адказваючы на пытанне аб вызваленні Бяляцкага.
Паводле яго слоў, выхад праваабаронцы на свабоду можа адбыцца “вельмі хутка”.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі (лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года), яго намеснік і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч былі затрыманыя 14 ліпеня 2021 года. 3 сакавіка 2023 года ў рамках палітычна матываванай справы пра “кантрабанду грошай” і “фінансаванне парушэння грамадскага парадку” яны былі прыгавораныя да 10, 9 і 7 гадоў зняволення адпаведна.
11 верасня пасля сустрэчы Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску, стала вядома, што “па просьбе прэзідэнта ЗША і іншых кіраўнікоў дзяржаў” той прыняў рашэнне аб памілаванні “шэрагу замежных грамадзян, асуджаных за шпіёнскую дзейнасць, удзел у экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці і здзяйсненне іншых злачынных дзеянняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”.
Усяго памілавана 52 чалавекі, сярод якіх 14 замежных грамадзян: шэсць — Літвы, па двое — Латвіі, Польшчы і Германіі, адзін грамадзянін Францыі і адзін — Вялікабрытаніі, дзевяць журналістаў, а таксама палітыкі, актывісты, грамадскія дзеячы.
Як мінімум адзін з іх — Мікалай Статкевіч — адмовіўся з’язджаць у Літву (дэпартацыя была ўмовай угоды Лукашэнкі з амерыканцамі). Некалькі гадзін ён правёў паміж пунктамі пропуску Каменны Лог і Мядзінінкай, пасля чаго пайшоў на беларускі бок. Пакуль яго лёс невядомы.
Судаленка: Трамп пасылае надзею на хуткае вызваленне Бяляцкага

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–3 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаПа выніках першага паўгоддзя Беларусь была лідарам у ЕАЭС паводле вытворчасці сельгаспрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2026 годзе ў галіне рэалізаваныя два значныя для краіны інвестпраекты — кіраўнік МінбудархітэктурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


