Мінск 16:22

Долар, еўра і юань патаннелі на першых біржавых таргах тыдня

Фота: unsplash.com

29 верасня, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 верасня.

Курс долара знізіўся да 3,0247 рубля (-0,44%; -0,0133), еўра — да 3,54 (-0,77%; -0,0276), юаня — да 4,2356 за 10 (-0,5%; -0,0213).

Расійскі рубель падаражэў да 3,6423 за 100 (+0,09%; +0,0034).

На мінулым працоўным тыдні (22–26 верасня) каціроўка долара вырасла на 1,22% (з 3,043 да 3,08), юаня — на 0,01% (з 4,2563 да 4,2569 за 10); еўра — знізілася на 0,07% (з 3,57 да 3,5676), расійскага рубля — на 0,02% (з 3,6396 да 3,6389 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — жнівень 2025 года знізіўся на 14,3% (з 3,4735 да 2,9769 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 ліпеня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%, -12,97% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: