Беларускі біскуп папе рымскаму: Мы ўсе стомленыя вайной паміж нашымі суседзямі

2 кастрычніка, Позірк. Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска запрасіў папу рымскага Льва XIV наведаць Беларусь 1 кастрычніка падчас аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, паведамляецца на старонцы беларускага іерарха ў “Інстаграме”.
“Наш Касцёл марыць і моліцца, каб ваш візіт у нашую краіну стаў магчымым. Мы ўсе стомлены вайной паміж нашымі суседзямі, а ваш прыезд у Беларусь будзе знакам супакою і надзеі”, — перадаў ён свае словы (арфаграфія захавана).
Пасля аўдыенцыі біскупы, якія ў ёй удзельнічалі, па чарзе падыходзілі да пантыфіка, каб прывітаць яго, размова доўжылася каля 15 секунд, паведамляе праэкт “Katolik.life. Неафіцыйнае”.
8 траўня Лукашэнка павіншаваў Льва XIV з абраннем папам рымскім і запрасіў яго ў Беларусь. Фактычна кіраўнік Святога Пасада не можа прыехаць праз негалоснае правіла: папа не наведвае краіны, дзе дамінуе іншая канфесія або рэлігія, без згоды адпаведнага рэлігійнага лідара. У выпадку Беларусі, якая лічыцца краінай з праваслаўнай большасцю, гаворка пра патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла (Гундзяева).
Як паведамляў партал Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі 22 траўня, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі (ККББ), мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі перадаў папу Льву XIV афіцыйнае запрашэнне наведаць беларускую зямлю.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года адносіны дзяржавы і касцёла ў Беларусі ўскладніліся ў сувязі з тым, што многія каталіцкія іерархі і вернікі адкрыта выступілі супраць хвалі гвалту і рэпрэсій, якія рушылі за масавымі пратэстамі супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання на карысць Лукашэнкі.

- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–28 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе свіней за год зменшылася амаль на 6% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаТолькі ў двух рэгіёнах знізілася сума чыстай страты ў сярэднім на адну арганізацыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
