Мінск 21:49

Курс наяўнага долара ў верасні вырас на 1,2% пасля зніжэння на 0,8% у жніўні

Иллюстрация: pixabay.com

2 кастрычніка, Позірк. На 13,37% (з 3,4625 да 2,9994 рубля) знізіўся ў студзені — верасні 2025 года сярэдні курс наяўнага долара ЗША, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз каціровак, якія выстаўляюць галаўныя аддзяленні беларускіх банкаў.

У студзені долар патаннеў на 2,29% (да 3,3831), у лютым — на 5,10% (да 3,2107), у сакавіку — на 2,95% (да 3,1161), у красавіку — на 3,57% (да 3,0049), у траўні — на 0,69% (да 2,9843), у чэрвені — на 0,97% (да 2,9553), у ліпені — падаражэў на 1,05% (да 2,9863), у жніўні — патаннеў на 0,76% (да 2,9635), у верасні — падаражэў на 1,21%.

За апошнія 10 гадоў (2015–2024) сярэдні курс наяўнага долара павялічыўся ў 2,61 раза.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: