На пікеце ля амбасады Германіі ў Варшаве патрабавалі прыцягнуць да адказнасці экс-турэмшчыка з Беларусі, што жыве ў ФРГ

4 кастрычніка, Позірк. Ля амбасады Германіі ў Варшаве 4 кастрычніка адбыўся пікет, удзельнікі якога запатрабавалі прыцягнуць да адказнасці ў адпаведнасці з нямецкім заканадаўствам былога начальніка аператыўна-рэгламентнага аддзела калоніі № 2 у Бабруйску (Магілёўская вобласць) Дзмітрыя Шынвізэ, які пераехаў у ФРГ.
Арганізатарам акцыі, у якой узяла ўдзел каля 20 чалавек, выступіла міжнародная арганізацыя беларускіх нацыяналістаў “РУХ” пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да Волі”.
Удзельнікі пікету мелі намер перадаць у амбасаду зварот на адрас урада ФРГ, аднак ахова дыппрадстаўніцтва яго не прыняла, спаслаўшыся на выходны дзень, і параіла прынесці дакумент 6 кастрычніка альбо выслаць праз пошту.
Адносна Шынвізы, як адзначана ў звароце, маюцца абгрунтаваныя падазрэнні, што ён “здзяйсняў катаванні” і дапусціў “іншыя цяжкія парушэнні правоў чалавека ў Беларусі”.
“Згодна з паведамленнямі СМІ, ён, як мяркуецца, атрымаў нямецкія дакументы як позні перасяленец (статус, які дае права на нямецкае грамадзянства адразу пасля прыбыцця ў краіну. — “Позірк“.) і цяпер, верагодна, пражывае пад імем Дзімітрый Шонвізе (Dimitri Schönwiese) у Шверыне, — гаворыцца ў дакуменце. — Сведчанні беларускіх палітвязняў пацвярджаюць сістэматычныя кпіны, а таксама іншыя псіхалагічныя і фізічныя акты гвалту, здзейсненыя Шынвізэ ў калоніі № 2″.
“Гэтыя дзеянні кваліфікуюцца як катаванні і бесчалавечнае абыходжанне, якія могуць разглядацца як злачынствы супраць чалавечнасці і ў Германіі могуць пераследавацца на падставе прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі ў адпаведнасці з параграфам № 7 Закона аб злачынствах супраць міжнароднага права (VStGB)”, — адзначана ў звароце.

У сувязі з гэтым падпісанты дакумента патрабуюць абавязаць Федэральную пракуратуру і профільныя аддзелы Федэральнага ўпраўлення крымінальнай паліцыі “ініцыяваць папярэдняе расследаванне і распачаць вытворчасць паводле VStGB (уключаючы эпізоды катаванняў і незаконных пакаранняў), выкарыстоўваючы доказы і сведкавыя паказанні пацярпелых і праваабарончых арганізацый”.
Нямецкаму ўраду, на думку падпісантаў звароту, таксама трэба праверыць законнасць надання статусу позняга перасяленца альбо выдачы дакументаў у ФРГ, а таксама праверыць дакладнасць інфармацыі, прадстаўленай Шынвізэ “пры іх атрыманні (у прыватнасці, пра тое, што катаванні не здзяйсняліся)”. У выпадку выяўлення падману прапануецца “выкарыстаць прадугледжаныя законам захады, аж да анулявання рашэнняў пра наданне статусу позняга перасяленца і адпаведных дакументаў з усімі далейшымі адміністрацыйнымі дзеяннямі”.
Падпісанты звароту таксама патрабуюць “забяспечыць абарону сведкаў і ахвяр, якія пражываюць у ЕС, а таксама гарантаваць абмен матэрыяламі з адпаведнымі механізмамі ААН, у прыватнасці з Камітэтам супраць катаванняў”.
“Германія на працягу многіх гадоў дэманструе вядучую ролю ў выкарыстанні ўніверсальнай юрысдыкцыі для пераследу цяжкіх міжнародных злачынстваў. Мы чакаем, што гэта будзе выканана і ў гэтым выпадку: кат і злачынец не павінен далей злоўжываць прывілеямі нямецкай сацыяльнай дзяржавы”, — гаворыцца ў звароце.
Пра тое, што экс-турэмшчык Шынвізэ пераехаў у Германію, мае статус позняга перасяленца на падставе нямецкіх каранёў, 13 жніўня паведаміла “Наша Ніва”. Сярод іншага медыя прывяло сведчанні былых вязняў, якія зазналі жорсткае абыходжанне з боку згаданай асобы.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Новы кіраўнік дыпмісіі ФРГ у Беларусі, як і папярэдні, не будзе працаваць на пасадзе амбасадараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронцы выступаюць за стварэнне міжнароднай следчай групы па звязаных з Беларуссю злачынствахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка