Ціханоўская абмеркавала з Вучычам “праграмы рэабілітацыі для беларусаў у Сербіі”

4 кастрычніка, Позірк. Падзяку за “канструктыўны дыялог і супрацу” выказала беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці (ЕПС) у Капенгагене (Данія).
“Мы абмеркавалі праграмы рэабілітацыі для беларусаў у Сербіі і шляхі далейшай дапамогі тым, хто быў вымушаны пакінуць краіну”, — напісала палітык 4 кастрычніка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
У лістападзе 2024 года Ціханоўская адрасавала відэазварот да ўдзельнікаў Бялградскай канферэнцыі па бяспецы, у якім сярод іншага заявіла пра недапушчальнасць “выкарыстання дыктатарамі міжнародных арганізацый у сваіх карыслівых мэтах”. Асобна яна згадала пра рэжысёра Андрэя Гнёта, выдачы якога для крымінальнага пераследу дамагаліся беларускія ўлады.
Паводле слоў Ціханоўскай, Гнёт “правёў год пад арыштам тут, у Бялградзе, бо [Аляксандр] Лукашэнка выкарыстаў супраць яго Інтэрпол”. “І я дзякую сербскаму кіраўніцтву за тое, што яно вырашыла не выдаваць яго. Дзякуй дыпламатам і грамадзянскай супольнасці за кампанію па яго вызваленні”, — адзначыла палітык.
Ціханоўская заклікала ўлады Сербіі ўсталяваць стасункі і афіцыйна супрацоўнічаць з беларускімі дэмсіламі. “Працуйце з дэмакратычнай Беларуссю, а не з узурпатарам, які захапіў уладу. У барацьбе з тыраніяй нам патрэбныя саюзнікі”, — падкрэсліла яна.
Сербія з’яўляецца кандыдатам на ўступленне ў Еўрасаюз. У 2021 годзе Бялград далучыўся да санкцый ЕС супраць Мінска, пасля расійскага ўварвання ва Украіну падтрымаў наступныя пакеты абмежаванняў. Напрыканцы студзеня 2022 года беларускі ўрад распаўсюдзіў на Сербію прадуктовае эмбарга, уведзенае ў адказ на санкцыі. Пры гэтым Сербія 25 кастрычніка 2019 года падпісала пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з Еўразійскім эканамічным саюзам, у які ўваходзіць Беларусь. Дакумент набыў моц 10 ліпеня 2021 года.
Апошнім часам Мінск і Бялград дэманструюць узаемнае жаданне наладзіць стасункі.
Вучыч быў першым сярод кіраўнікоў еўрапейскіх дзяржаў, якія павіншавалі Лукашэнку з “перамогай на выбарах” 26 студзеня 2025 года. Ён зрабіў гэта двума днямі пазней.
20 сакавіка ў сталіцы Сербіі адбыўся чарговы раунд кансультацый знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, падчас якога абмяркоўвалася “развіццё палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнай супрацы, пашырэнне дагаворна-прававой базы, узаемадзеянне Мінска і Бялграда на міжнародных пляцоўках, а таксама ў гуманітарнай сферы”.
Ціханоўская ў Капенгагене сустрэлася з Пашынянам і шэрагам еўрапейскіх лідараў
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Аўстралію ўзмацніць падтрымку беларускага народа (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПрэм'ер Аўстраліі на сустрэчы з Ціханоўскай выказаў "поўную падтрымку" беларускаму народуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла амаль на 27% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 6,4 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка



