Ціханоўская верыць, што Чэхія па выніках парламенцкіх выбараў не зменіць курс на падтрымку беларусаў (абноўлена)
Дададзены вынікі галасавання на ўчастку ў чэшскай амбасадзе ў Мінску, абноўлены агульныя звесткі

4 кастрычніка, Позірк. З перамогай на выбарах у Палату дэпутатаў Чэхіі павіншавала рух ANO і яе лідара, прэм’ер-міністра ў 2017–2021 гадах Андрэя Бабіша беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Чэшская Рэспубліка заўсёды была адным з самых верных саюзнікаў беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл, — напісала палітык 4 кастрычніка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х. — Я ўдзячная за канкрэтную падтрымку, якую атрымала свабодная Беларусь. Я веру, што новы ўрад Чэхіі, сфармаваны па выніках гэтых выбараў, захавае цвёрды курс на салідарнасць і працягне падтрымліваць нашу барацьбу за свабоду і вяршэнства права”.
Па выніках падліку на 99,97% участкаў (14.814 з 14.819) на выбарах, што адбыліся 3–4 кастрычніка, у ніжнюю палату парламента Чэхіі праходзіць шэсць палітычных сіл: правапапулісцкі еўраскептычны рух ANO (34,55% галасоў; 80 крэслаў), да гэтага моманту кіроўны альянс цэнтрысцкіх і правацэнтрысцкіх сіл SPOLU (23,34%; 52), ліберальнае цэнтрысцкае аб’яднанне мэраў і незалежных муніцыпальных дэпутатаў STAN (11,22%; 22), ліберальна-прагрэсівісцкая цэнтрысцкая партыя Česká pirátská strana (8,95%; 18); крайне правая еўраскептычная партыя Svoboda a přímá demokracie (7,79%; 15), папулісцкая правацэнтрысцкая партыя Motoristé sobě — AUTO (6,77%; 13). Астатнія 20 палітычных структур, якія ўдзельнічалі ў выбарах, не пераадолелі 5-працэнтны цэнз.
Рух ANO вядомы сваёй крытыкай вайсковай дапамогі Украіне з боку Чэхіі. Звяртаючы ўвагу на высокі ўзровень выдаткаў на падтрымку Кіева, рух заклікае засяродзіцца на эканоміцы ўласнай краіны і сацыяльнай палітыцы.
12 жніўня 2020 года, пасля трох дзён і начэй, на працягу якіх сілавікі ў Беларусі з небывалай жорсткасцю разганялі акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, Бабіш, які тады ўзначальваў чэшскі ўрад, заявіў, што быў шакаваны тым, што адбылося. “Шакуе тое, што адбываецца ў Беларусі. Я не думаў, што нешта падобнае, скандальнае, можа адбыцца ў Еўропе”, — заявіў ён на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы з тагачасным дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампеа. Бабіш паведаміў, што чакае ўвядзення санкцый Еўрасаюза супраць беларускіх уладаў.
Ціханоўская сустракалася з Бабішам падчас візіту ў Чэхію ў чэрвені 2021 года.



- ПалітыкаУ парламент Чэхіі ўпершыню праходзіць партыя аўтамабілістаў, у праграме якой адмова ад супрацоўніцтва з беларускім рэжымам і кантакты з апазіцыяйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ нямецкай паліцыі ўжо збіраюцца даныя на экс-турэмшчыка Шынвізэ — былы палітвязянь КулешаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваВерасні апошніх трох гадоў сталі найцяплейшымі ў Беларусі за перыяд пасля 1945 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Новы кіраўнік дыпмісіі ФРГ у Беларусі, як і папярэдні, не будзе працаваць на пасадзе амбасадараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка