Двое пажылых жыхароў Магілёўскай вобласці затрыманыя за захоўванне і збыт зброі

6 кастрычніка, Позірк. Двое пажылых жыхароў Магілёўскай вобласці затрымана за захоўванне і збыт зброі, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле сцвярджэння ведамства, 68-гадовы мужчына “незаконна прадаў пісталет Макарава свайму знаёмаму”. Следчыя распачалі па гэтым факце крымінальную справу. Падчас разбіральніцтва высветлілася, што 71-гадовы пакупнік “займаўся аналагічнай супрацьпраўнай дзейнасцю”.
Падчас вобшукаў у фігурантаў знойдзена і вынята шэсць пісталетаў, рэвальвер, пісталет-кулямёт, ручная асколачная граната, трацілавая шашка, складныя часткі зброі, больш за 800 боепрыпасаў.
Прызначаныя экспертныя даследаванні, “дзеянням затрыманых будзе дадзеная прававая ацэнка”, заяўляе МУС.
Як паведамляў “Позірк”, 6–10 кастрычніка ў Беларусі праходзіць чарговы этап аперацыі “Арсенал”, скіраваны на “прадухіленне парушэнняў заканадаўства ў сферы абароту зброі”. Тыя, хто добраахвотна здаў зброю і боепрыпасы, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
Паводле даных МУС, ад пачатку 2025 года да 3 кастрычніка з абароту вынята больш як 480 адзінак незарэгістраванай зброі і амаль 53 тыс. розных боепрыпасаў.
Добраахвотна здадзена больш за 300 адзінак зброі і каля 19 тыс. боепрыпасаў.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — кастрычніка прамвытворчасць скарацілася на 1,3%, год таму быў рост на 6,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — кастрычніку 2025 года сельгасвытворчасць знізілася на 0,1%, годам раней быў рост больш як на 3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў 2025 года грузаперавозкі знізіліся амаль на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 17 лістапада — 19 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка


