За пяць дзён кастрычніка колькасць спробаў незаконна трапіць з Беларусі ў ЕС вырасла на 80% у параўнанні з першай пяцідзёнкай кастрычніка 2024 года

6 кастрычніка, Позірк. На 80,1% — з 347 да 625 — вырасла колькасць спробаў незаконна трапіць з беларускай тэрыторыі ў Еўрасаюз за пяць дзён кастрычніка гэтага года ў параўнанні з першай пяцідзёнкай кастрычніка 2024 года, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз звестак памежных службаў суседніх краін ЕС.
На польскім кірунку колькасць спробаў павялічылася на 63,5% (з 285 да 466), на латвійскім — у 3,4 раза (з 44 да 148), на літоўскім — знізілася на 38,9% (з 18 да 11).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта “паклікалі“.
Падрабязная статыстыка даступная падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа пяць дзён кастрычніка колькасць спробаў незаконна трапіць з Беларусі ў ЕС вырасла на 80% у параўнанні з першай пяцідзёнкай кастрычніка 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка