Па ўсёй Беларусі праводзяцца заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці

7 кастрычніка, Позірк. Штогадовыя заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці праводзяцца з 7 па 10 кастрычніка пад кіраўніцтвам старшынь абласных выканаўчых камітэтаў, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.
Мэтай заняткаў заяўленае “ўдасканаленне зладжанасці дзеянняў работнікаў мясцовых органаў кіравання і арганізацый у ходзе фармавання тэрытарыяльных войскаў і атрадаў народнага апалчэння”.
Адзначаецца, што “ва ўсіх раёнах краіны пройдуць тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы, у ходзе якіх асаблівая ўвага будзе нададзеная падрыхтоўцы службовых асоб выканкамаў, вайсковых камісарыятаў, арганізацый, а таксама ваеннаабавязаных у пытаннях фармавання тэрытарыяльных войскаў”.
У 2024 годзе аналагічныя заняткі праходзілі 8–11 кастрычніка.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Разам з тым міністр абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Мінскага гарадскога і абласных, а таксама вайсковымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 траўня 2023 года ў Гомелі заявіў, што тэрытарыяльная абарона “з сістэмы забеспячэння трансфармуецца ў паўнавартасную баявую”.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.

- Грамадства
 - ГрамадстваУ Беларусь пачалі "больш актыўна" прыязджаць паляўнічыя з ЕС — БТПРМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Палітыка, Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства
 - Эканоміка
 - ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь зарабіла на ўязным паляўнічым турызме 11,6 млн рублёў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства
 - Грамадства
 - Эканоміка
 - Грамадства
 - ГрамадстваМНС канстатуе рост колькасці пажараў і загінулых ад іх людзей у 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - ЭканомікаСтрахавыя кампаніі за 9 месяцаў 2025 года сабралі ўнёскаў на 8,9% больш, чым за аналагічны леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Палітыка, Эканоміка
 - Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 
