Мінск 12:52

У верасні ў Беларусі прададзена на 2% больш новых легкавых аўтамабіляў, чым месяцам раней — БАА

Belgee X50
Фота: сайт завода "БелДжы"

7 кастрычніка, Позірк. У верасні 2025 года афіцыйныя дылеры рэалізавалі ў Беларусі 4.352 новыя легкавыя аўтамабілі — на 2% больш, чым у жніўні, паведаміў член праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА) Сяргей Самойла.

У каментарыі на сайце арганізацыі ён адзначыў, што члены БАА за тры кварталы прадалі 37,1 тыс. новых аўтамабіляў — супраць 32,5 тыс. за той жа перыяд 2024-га (+14,2%).

Разам з тым, паводле слоў спецыяліста, “гэтае перавышэнне сфармавалася ў першым квартале года, а ў апошнія месяцы продаж ідзе паводле леташняга графіку”.

Лідарамі рынку па выніках дзевяці месяцаў з’яўляюцца Belgee — 14.917 аўтамабіляў, Lada — 9.801 і Geely — 3.910.

“Абсалютным лідарам сярод мадэляў з’яўляецца Belgee X50 — ужо звыш 7,5 тыс. машын ад пачатку года. У тройцы таксама Lada Vesta і Belgee X70, але з адставаннем амаль у два разы”, — падкрэсліў Самойла.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: