Прадстаўніца АПК Рыжычэнка заклікала ў Парыжы партнёраў падтрымаць стратэгію еўрапейскай інтэграцыі Беларусі

7 кастрычніка, Позірк. Падтрымаць “дарожную карту еўрапейскай інтэграцыі Беларусі” заклікала партнёраў прадстаўніца па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Аліса Рыжычэнка, выступаючы 7 кастрычніка на трэцяй сустрэчы Альянсу парламенцкіх груп “За дэмакратычную Беларусь”, арганізаванай Нацыянальным сходам Францыі.
Паводле яе слоў, неабходна падтрымаць таксама распрацоўку эканамічных рэформ для Беларусі і адукацыйныя праграмы беларускіх спецыялістаў.
“Галоўная задача дэмакратычных сіл — прапанаваць беларусам не толькі палітычную, але і эканамічную альтэрнатыву, — цытуе Рыжычэнку прэс-служба АПК. — Не ілюзію, а рэальны выбар — еўрапейскі шлях развіцця, які дасць краіне стабільнасць, прадказальнасць і магчымасць стаць надзейным партнёрам для ўсяго рэгіёна”.
Рыжычэнка адзначыла, што пакуль Расія прапануе Беларусі “залежнасць”, неабходна прапанаваць “выбар — выбар свабоды, справядлівасці і еўрапейскіх магчымасцяў”. Толькі так, паводле сцвярджэння прадстаўніцы АПК, Беларусь “зможа аднавіць свой эканамічны суверэнітэт і палітычную незалежнасць”.
“Дэмакратычная Беларусь — гэта не мара, а праект, у якім выйграе ўся Еўропа”, — падкрэсліла Рыжычэнка.
Па запрашэнні старшыні Нацыянальнага сходу Францыі 6–7 кастрычніка Парыж наведвае дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская. У сталіцы Францыі таксама знаходзіцца намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.

- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія тры дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 14 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


