Ціханоўская ў Брусэлі: Чым больш прадэмакратычных беларусаў — тым больш моцная і бяспечная Еўропа

8 кастрычніка, Позірк. Аб праведзенай 8 кастрычніка ў Брусэлі сустрэчы прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл і “еўрапейскіх інстытутаў” паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.
Сустрэча была арганізавана Еўрапейскай камісіяй і Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў. Мэтай мерапрыемства названа “абмеркаванне прыярытэтаў падтрымкі Беларусі”.
Абмяркоўваліся таксама правы чалавека, развіццё грамадзянскай супольнасці, падтрымка незалежных СМІ.
Паведамляецца, што еўрапейскі бок “прадставіў агляд існуючай дапамогі Беларусі і абмеркаваў далейшыя шляхі павышэння эфектыўнасці падтрымкі”.
“Асаблівая ўвага нададзеная механізмам узаемадзеяння паміж Еўрасаюзам, дэмакратычнымі сіламі і дзяржавамі-членамі, накіраваным на практычную рэалізацыю еўрапейскай падтрымкі беларускага народа”, — гаворыцца ў паведамленні.
Ціханоўская падкрэсліла, што еўрапейскія партнёры, “умацоўваючы беларускае грамадства, яго дэмакратычныя сілы, медыя, культуру і НДА” — умацоўваюць “усходнюю мяжу Еўропы перад расійскай агрэсіяй”.
“Гэта таксама форма стрымлівання — супраць “рускага свету”, які працягвае распаўзацца па рэгіёне. Трэба памятаць: адна толькі ваенная сіла нічога не каштуе без людзей, гатовых абараняць свае каштоўнасці. Чым больш беларусаў праеўрапейскіх і прадэмакратычных, тым мацней і бяспечней становіцца Еўропа”, — адзначыла палітык.
Пра пачатак візіту Ціханоўскай у Брусэль яе прэс-служба паведаміла раніцай 8 кастрычніка.
Адзначалася, што палітык возьме ўдзел у арганізаванай Еўракамісіяй сустрэчы з “высокапастаўленымі асобамі па Беларусі”. “Асноўны фокус будзе накіраваны на падтрымку беларусаў і беларусак, а таксама на каардынацыю канкрэтных крокаў па рэалізацыі дэмакратычных перамен у краіне”, — адзначалася ў паведамленні.
6–7 кастрычніка Ціханоўская наведвала Парыж.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў красавіку, чацвёртае — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы квартал (удакладнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў красавіку знізіўся на 3,7%, з пачатку года — на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна, абноўлена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка



