А1 і МТС не будуць павышаць тарыфы мабільную сувязь да канца года — МАРГ

8 кастрычніка, Позірк. Кампаніі А1 і МТС да канца 2025 года не будуць павышаць тарыфы на мабільную сувязь, паведамляе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).
Ведамства адзначае, што падоўжанае адпаведнае пагадненне з аператарамі.
У красавіку са спасылкай на дакумент МАРГ, прадстаўлены аб’яднаннем BelPol, “Позірк” паведаміў, што кампанія А1 падвергнулася буйному штрафу за парушэнні цэнавага заканадаўства.
“Найбольшыя штрафныя санкцыі ўжытыя ў дачыненні да ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг “А1″ у памеры 83.700.328,1 рубля”, — гаварылася ў ведамаснай справаздачы “Аб выніках працы ў 2024 годзе і задачах на 2025 год”.
У дакуменце паведамлялася, што да адміністрацыйнай адказнасці па выніках праверкі прыцягнулі як саму кампанію, так і яе службовую асобу (без канкрэтызацыі).
Паводле справаздачы аб выніках працы летась, праверкі “буйных суб’ектаў гаспадарання, якія працуюць на рынках сотавай і паштовай сувязі” (акрамя А1 згадваліся МТС і прадпрыемства “Белпошта”), падчас якіх “выяўленыя парушэнні заканадаўства аб цэнаўтварэнні”, праводзіў Камітэт дзяржаўнага кантролю (КДК), МАРГ у іх “браў удзел”.

- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў сакавіку вырас на 3,2%, з пачатку года — на 0,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД павялічылася за год на 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка


