У Варшаве затрыманы грамадзянін Беларусі — у яго знойдзена 340 г розных наркотыкаў

9 кастрычніка, Позірк. Пра затрыманне 27-гадовага грамадзяніна Беларусі з “буйной партыяй наркотыкаў” паведамляе паліцэйскае ўпраўленне раёна Прага-Палудне (Прага Паўднёвая) у Варшаве.
Паводле інфармацыі ведамства, праваахоўнікам паступілі звесткі, што ў кватэры ў раёне Грохуў могуць захоўвацца наркатычныя і псіхатропныя рэчывы.
У ходзе агляду жытла ў кухонных шафах паліцыянты знайшлі больш за 340 грамаў “марыхуаны, мефедрона, гашышу, какаіну і псілацыбінавых грыбоў”, а таксама электронныя шалі, пакуначкі для фасоўкі і наяўныя грошы — 100 долараў, 1.610 еўра і 7.700 злотых (агулам каля 4.000 долараў у эквіваленце).
Грамадзянін Беларусі затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
“Сабраныя следствам доказы дазволілі выставіць яму абвінавачанне ў незаконным захоўванні вялікай колькасці наркатычных рэчываў… За гэтае злачынства прадугледжана пакаранне — да 10 гадоў пазбаўлення волі”, — падкрэслілі ў паліцыі.
Раней паведамлялася, што на канцэрце беларуса Макса Каржа на Нацыянальным стадыёне ў польскай сталіцы 9 жніўня было затрымана больш за 100 чалавек “за шматлікія правапарушэнні і злачынствы, у тым ліку за захоўванне наркотыкаў”.
Пра затрыманне 11 верасня ў горадзе Казяніца (Мазавецкае ваяводства) 34-гадовага грамадзяніна Беларусі і двух палякаў паведамляла мясцовая паліцыя. Адзначалася, што ў кватэры, у якой знаходзіліся падазраваныя, знойдзена амаль 5 кг канабісу і марыхуаны на суму 250 тыс. злотых (каля 69 тыс. долараў). Таксама быў выняты кантэйнер з іншымі наркотыкамі, склад рэчываў якіх даследуецца. Мужчыны падазраваліся ў вырабе і перапрацоўцы псіхаактыўных рэчываў у буйным аб’ёме. Паведамлялася, што ім можа пагражаць да 20 гадоў зняволення.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ беларускіх сем’ях выхоўваецца 6,8 тыс. усыноўленых дзяцей — Мінадукацыі (подробно)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі каля 2 тыс. дзяцей адабрана ў бацькоў і прызнана асобамі, што маюць патрэбу ў дзяржабароне — МінадукацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- ГрамадстваКолькасць дзяцей, якія загінулі ад вонкавых прычын, у 2025 годзе зменшылася на 12,7% — даныя ГенпракуратурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваМУС канстатуе значны рост колькасці фальшывых паведамленняў пра небяспекуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у студзені вырасла на 3,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені грузаперавозкі знізіліся на 0,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


