Лукашэнка накіроўваецца ў Таджыкістан на саміт СНД

9 кастрычніка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 9 кастрычніка распачынае працоўны візіт у Таджыкістан, паведамляе яго прэс-служба.
10 кастрычніка ў Душанбэ ён возьме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў краін — членаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. На саміце СНД запланавана абмеркаваць каля 20 пытанняў.
Чакаецца, што напярэдадні 35-годдзя СНД, якое будзе адзначацца ў 2026 годзе, бакі разгледзяць ініцыятывы па “ўмацаванні міжнароднага пазіцыянавання” Садружнасці, у тым ліку праз заснаванне фармату “СНД плюс” і наданне Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва статусу наглядальніка пры СНД.
У парадку дня таксама пытанні “энергетычнай бяспекі, супрацы ў вайсковай сферы, у галіне памежнай бяспекі, барацьбы з транснацыянальнай злачыннасцю”.
Адным з “найбольш значных для Беларусі” пунктаў сустрэчы названая “заява ў сувязі з будучым 40-годдзем аварыі на Чарнобыльскай АЭС”. Плануецца абмеркаваць “скаардынаваныя дзеянні” краін СНД пры разглядзе гэтай тэмы на сесіі Генасамблеі ААН.
Па выніках мерапрыемства плануецца прыняць адпаведныя міжнародныя дакументы.
Паўнавартаснымі членамі СНД з’яўляюцца Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Узбекістан. Малдова, якая ўзяла курс на еўраінтэграцыю, дэ-факта пакуль застаецца членам Садружнасці, але ў 2022 годзе пачала працэс выхаду з аб’яднання і цяпер ігнаруе мерапрыемствы СНД.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


