У Беларусі каля 900 тыс. чалавек пакутуе на хваробы касцёва-цягліцавай сістэмы

9 кастрычніка, Позірк. У 2024 годзе колькасць тых, хто пакутуе на хваробы касцёва-цягліцавай сістэмы і злучальнай тканіны, у параўнанні з 2022-м павялічылася на 80% і дасягнула 900 тыс. чалавек, паведаміла на прэс-канферэнцыі 9 кастрычніка ў Мінску галоўны пазаштатны рэўматолаг Міністэрства аховы здароўя, прафесар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Наталля Мартусевіч.
У 2024 годзе колькасць захварэлых на астэаартрыт у параўнанні з 2022-м павялічылася прыкладна на 30 тыс., рэўматоідным артрытам — на 3 тыс., падаграй — на 3–4 тыс.
Паводле даных медстатыстыкі, ад астэаартрыту ў Беларусі пакутуе каля 160–170 тыс. чалавек, аднак Мартусевіч мяркуе, што насамрэч хворых сама меней ў пяць разоў больш, калі праводзіць аналогію з данымі расійскіх даследаванняў.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 лютага — 2 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка


