Мінск 17:39

У Беларусі каля 900 тыс. чалавек пакутуе на хваробы касцёва-цягліцавай сістэмы

Ілюстрацыйнае фота: 8photo / freepik.com

9 кастрычніка, Позірк. У 2024 годзе колькасць тых, хто пакутуе на хваробы касцёва-цягліцавай сістэмы і злучальнай тканіны, у параўнанні з 2022-м павялічылася на 80% і дасягнула 900 тыс. чалавек, паведаміла на прэс-канферэнцыі 9 кастрычніка ў Мінску галоўны пазаштатны рэўматолаг Міністэрства аховы здароўя, прафесар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Наталля Мартусевіч.

У 2024 годзе колькасць захварэлых на астэаартрыт у параўнанні з 2022-м павялічылася прыкладна на 30 тыс., рэўматоідным артрытам — на 3 тыс., падаграй — на 3–4 тыс.

Паводле даных медстатыстыкі, ад астэаартрыту ў Беларусі пакутуе каля 160–170 тыс. чалавек, аднак Мартусевіч мяркуе, што насамрэч хворых сама меней ў пяць разоў больш, калі праводзіць аналогію з данымі расійскіх даследаванняў.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: