Затрыманая 19-гадовая іншаземка, якая выманіла 20 тыс. рублёў у школьнікаў
10 кастрычніка, Позірк. Затрыманая 19-гадовая грамадзянка замежнай дзяржавы, якая ўдзельнічала ў махлярскай схеме, у тым ліку з выкарыстаннем дзяцей, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Адзначаецца, што ў Мінску дзяўчына сустрэлася з двума 13-гадовымі школьнікамі і прыняла ад іх каля 20 тыс. рублёў у рознай валюце.
“Падлеткі былі ашуканыя і напалоханыя зламыснікамі. Яны думалі, што перадаюць сямейныя зберажэнні ў падатковыя органы, каб іх бацькоў не прыцягнулі да крымінальнай адказнасці”, — гаворыцца ў рэлізе.
Іншаземка з’яўляецца студэнткай юрыдычнага факультэта (ВНУ не названая), яна была затрыманая, калі “збіралася вярнуцца на радзіму і перадаць крымінальны “ўлоў“ наймальнікам”, адзначае ведамства.
Падкрэсліваецца, што “ўсе грошы канфіскаваныя і будуць вернутыя ўладальнікам”.
Гл. таксама:
За першую палову 2025 года злачыннасць знізілася амаль на 17% — СК
Махляры пераводзяць выкрадзеныя ў беларусаў грошы ў асноўным у расійскія банкі — СК

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


