У Гомельскай вобласці за дзевяць месяцаў 2025 года ў ДТЗ загінула 12 чалавек

12 кастрычніка, Позірк. У студзені — верасні 2025 года на тэрыторыі Гомельскай вобласці адбылося 108 дарожна-транспартных здарэнняў, паведамляе УУС гэтага рэгіёну.
12 чалавек загінула, 97 траўмавана.
У цёмны час сутак адбылося 36 ДТЗ (загінула 10 чалавек, 26 траўмавана).
“Па віне ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху” здарылася 28 ДТЗ з гібеллю 4 чалавек і 25 траўмаванымі, гаворыцца ў паведамленні. З удзелам нецвярозых пешаходаў адбылося 4 ДТЗ — 1 пешаход загінуў, 3 траўмаваныя.
“Усе здарэнні наўпрост звязаныя з ігнараваннем самых элементарных правілаў паводзін на дарозе. Акрамя банальнай няўважлівасці, пешаходы не выкарыстоўваюць святлоадбівальныя элементы ў цёмны час сутак, забываючы пра іх альбо лічачы гэта “нямодным”, а таксама выходзяць на дарогу ў стане ап’янення, спрэс губляючы кантроль над сваімі дзеяннямі і тым самым выяўляючы максімальную безадказнасць да ўласнай бяспекі”, — адзначае УУС.
З пачатку восені супрацоўнікі ДАІ Гомельскай вобласці “канфіскавалі з праезнай часткі 3.338 уразлівых удзельнікаў дарожнага руху, з якіх 238 знаходзіліся на дарозе ў нецвярозым стане і 815 не былі пазначаныя святлоадбівальнымі элементамі”.
“Маюць месца выпадкі, калі нецвярозыя пешаходы выбіраюць для “адпачынку” праезную частку. Важна не заставацца абыякавымі і зрабіць усё магчымае, каб выключыць чалавека з дарогі. Ні ў якім разе не праходзьце ці не праязджайце міма: паспрабуйце самастойна прыняць якія-небудзь меры, каб прыбраць гора-пешахода з праезнай часткі, і патэлефануеце ў 102!” — заклікала абласное ўпраўленне ўнутраных спраў.
Увечары 10 кастрычніка ў Светлагорскім раёне (Гомельская вобласць) на 72-м кіламетры дарогі Р-31 (Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны) маршрутнае таксі “Мэрсэдэс” сутыкнулася з аўтамабілем “Фальксваген”, у выніку чаго пацярпела 19 чалавек, з якіх шэсць загінула, восем было шпіталізавана.
Паводле інфармацыі ДАІ Гомельскай вобласці, кіроўца маршруткі “здзейсніў спадарожнае сутыкненне з трактарам, які рухаўся <…> з паўпрычэпам, пасля чаго не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху”, дзе і сутыкнуўся з “Фальксвагенам”.
У дзень аварыі прэс-служба МУС прадставіла папярэднюю інфармацыю, з якой вынікала, што лабавое сутыкненне адбылося праз тое, што кіроўца маршруткі падчас абгону выехаў на сустрэчную паласу.
Па факце ДТЗ распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб). У рамках расследавання крымінальнай справы адбудзецца праверка транспартнай кампаніі, аўтамабіль якой трапіў у аварыю.
11 кастрычніка стала вядома, што пасля смяротнай аварыі ў Светлагорскім раёне Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацняе службу па ўсёй краіне.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаМінфін выступае за павышэнне тарыфаў на пасажырскія перавозкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПасля пяці дзён спакою Літва зноў зафіксавала спробы незаконна перайсці на яе тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка