У трох буйных прамысловых арганізацыях новыя кіраўнікі — Лукашэнка запатрабаваў “выцягнуць прадпрыемствы”

13 кастрычніка, Позірк. Новым генеральным дырэктарам ААТ “Белшына” стаў Андрэй Сойка, ААТ “Магілёўхімвалакно” — Алег Курылін, ААТ “Гомсельмаш” — Віталь Шэлег. Іх прызначэнне 13 кастрычніка ўзгадніў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле інфармацыі дзяржСМІ, новаму кіраўніцтву даручана “разабрацца з праблемамі” ў гэтых прамысловых арганізацыях.
“Людзі нібы здольныя, як вы вывучалі і дакладваеце, — звярнуўся Лукашэнка да кіраўніка сваёй адміністрацыі Дзмітрыя Крутога. — Яны павінны выцягнуць гэтыя прадпрыемствы, і мы павінны спыніць усялякія размовы па гэтых прадпрыемствах”.
Сойка раней займаў пасаду намесніка гендырэктара па сацыяльных пытаннях — начальніка ўпраўлення сацразвіцця і ЖКГ ААТ “Беларуськалій”, Курылін быў намеснікам гендырэктара “Магілёўхімвалакно” па камерцыйных пытаннях, Шэлег — кіраўніком Мінскага завода шасцерняў.
Паводле інфармацыі прэс-службы Лукашэнкі, на пасаду гендырэктара ААТ “Камволь” узгодненая Таццяна Лунгіна, якая дагэтуль была старшынёй канцэрна “Беллегпрам”. Яе месца ў згаданым канцэрне зойме Надзея Лазаравіч, якая раней была першым намеснікам старшыні Мінгарвыканкама.
Палітык таксама перамясціў члена Цэнтрвыбаркама Дзяніса Дука з пасады рэктара Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова на пазіцыю рэктара Акадэміі кіравання пры прэзідэнце. Сяргей Шчарбакоў прызначаны намеснікам старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук.
Амбасадар у Венесуэле Дзмітрый Дзеравінскі прызначаны па сумяшчальніцтве амбасадарам у Калумбіі, Панаме і Эквадоры, а амбасадар у Кеніі Дзмітрый Красоўскі — амбасадарам ва Угандзе. Лукашэнка таксама ўзгадніў прызначэнне Аляксандра Сідарука генконсулам у Хашыміне (В’етнам), а Сяргея Вяргейчыка і Ларысы Лукіной — адпаведна дарадцам і рэферэнтам сакратарыята Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Першым намеснікам старшыні Мінгарвыканкама стаў Аляксандр Камендант. У Гомельскай вобласці новыя кіраўнікі чатырох райвыканкамаў: Гомельскага — Аляксандр Новікаў, Жыткавіцкага — Уладзімір Антоненка, Нараўлянскага — Дзяніс Ядчанка, Лоеўскага — Аляксандр Клімянок; у Гродзенскай — трох: Зэльвенскага — Юрый Касталомаў, Смаргонскага — Андрэй Гардзей, Карэліцкага — Аляксандр Курыла.
Першым намеснікам міністра па падатках і зборах пасля ўзгаднення прызначаны Уладзімір Муквіч, намеснікам міністра — Вольга Старавойтава. Аляксей Стасюкевіч стаў намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Леанід Рыжэўскі — намеснікам міністра прамысловасці, Сяргей Мацукоў — намеснік міністра транспарту і камунікацый.
Аляксей Пікус пасля ўзгаднення стаў членам Мінгарвыканкама.

- Эканоміка
 - ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь зарабіла на ўязным паляўнічым турызме 11,6 млн рублёў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства
 - Грамадства
 - Эканоміка
 - Грамадства
 - ГрамадстваМНС канстатуе рост колькасці пажараў і загінулых ад іх людзей у 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - ЭканомікаСтрахавыя кампаніі за 9 месяцаў 2025 года сабралі ўнёскаў на 8,9% больш, чым за аналагічны леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Палітыка, Эканоміка
 - Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Бяспека, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - АнонсыАнонсы падзей на 4 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 


