Жыхарку Дубровенскага раёна пазбавілі бацькоўскіх правоў ужо на трэцяе дзіця

13 кастрычніка, Позірк. Жыхарку Дубровенскага раёна пазбавілі бацькоўскіх правоў ужо на трэцяе дзіця, паведамляе прэс-служба пракуратуры Віцебскай вобласці.
З адпаведным пазовам у суд звярнулася раённая пракуратура — у мэтах абароны правоў сямімесячнай дзяўчынкі. Паводле інфармацыі нагляднага органа, жанчына злоўжывала алкаголем і належным чынам не выконвала бацькоўскія абавязкі.
Яшчэ ў сакавіку 2025 года камісія па справах непаўналетніх прызнала дзяўчынку асобай, якая мае патрэбу ў дзяржабароне праз тое, што маці не задавальняла “асноўныя жыццёвыя патрэбы дзіцяці”. Дзіця было адабранае ў маці і змешчанае “на дзяржаўнае забеспячэнне”.
Паводле інфармацыі пракуратуры, пасля гэтага сітуацыя ў сям’і не змянілася: “Жанчына самаўхілілася ад выканання бацькоўскіх абавязкаў, працягнула злоўжываць спіртнымі напоямі, весці разгульны лад жыцця, ад лячэння ўхілілася, рэчы першай неабходнасці для маленькай дзяўчынкі не набыла, праігнараваўшы папярэджанне пра магчымасць пазбаўлення яе бацькоўскіх правоў”.
Адметны той факт, што суд Дубровенскага раёна разгледзеў грамадзянскую справу ў выязным пасяджэнні — у адміністрацыйным будынку сельгаспрадпрыемства, дзе працуе адказчыца. На працэс былі запрошаныя бацькі, у сем’ях якіх склалася неспрыяльная абстаноўка для дзяцей.
Адказчыца не прызнала іскавыя патрабаванні, прасіла ў чарговы раз даць ёй шанец і час на выпраўленне сітуацыі.
У 2022 годзе па іску раённага пракурора суд пазбавіў жанчыну бацькоўскіх правоў на двух іншых дзяцей (2013 і 2022 г.н.) з тых жа прычын — “цяга да алкаголю і амаральны лад жыцця”.
Летась у Беларусі 3.155 чалавек было пазбаўлена бацькоўскіх правоў — на 28,7% больш, чым у 2021-м (2.452), паказаў праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Колькасць дзяцей, бацькі якіх пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, павялічылася за названы перыяд на 32,7% (з 2.980 да 3.955).
Пазбаўленне бацькоўскіх правоў з’яўляецца адным са спосабаў ціску на жанчын, якія пераследуюцца з палітычных матываў, заявіла на першым Кангрэсе па беларускіх палітвязнях 23 траўня 2024 года ў Празе заснавальніца праваабарончай ініцыятывы “Палітвязынка” Яўгенія Долгая.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 5,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 14,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія пяць гадоў экспарт медыцынскага турызму, медпаслуг вырас у паўтара раза — кіраўнік Міністэрства аховы здароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Беларусі ў першым паўгоддзі было выяўлена 69 фактаў забруджвання паверхневых вод — МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства