У першым паўгоддзі выяўлена на 14% менш падробленых грошай, чым за той жа перыяд 2024 года
13 кастрычніка, Позірк. У студзені — чэрвені 2025 года ў Беларусі выяўлена 278 падробленых грашовых знакаў (банкноты — 277, манеты — 1). Гэта на 13,9% менш, чым за аналагічны перыяд 2024 года (323), паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка.
Сярод выяўленых падробак больш за ўсё долараў ЗША — 250 адзінак, або 89,9% (годам раней — 259). Фальшывых расійскіх рублёў знойдзена 17 адзінак, або 6,1% (38), еўра — 10, або 3,6% (22), беларускіх рублёў — 1, або 0,4% (3).
Паводле інфармацыі Нацбанка, 56,1% падробленых грашовых знакаў выяўлена ў Мінску. У цэлым фальшыўкі канфіскавалі з абароту ў 36 населеных пунктах.
“З ліку выяўленых падробленых долараў ЗША 10 банкнот дзевяць — наміналам 50 долараў і адна — 20 долараў адносіліся да катэгорыі частковых падробак (у першым паўгоддзі 2024-га — шэсць), — адзначыў Нацбанк. — Дадзеныя падробкі выраблены з сапраўдных банкнот долараў ЗША, на якіх зроблены змены асноўных літарна-лічбавых малюнкаў на больш высокі намінал.
Да катэгорыі суперпадробак адносіцца шэсць банкнот наміналам 100 долараў ЗША. Выяўленыя падробленыя долары з’яўляліся раней вядомымі разнавіднасцямі падробак”.
Адзначаецца, што з “выкарыстаннем паліграфічных тэхналогій” выраблена больш за 89% падробленых долараў (у асноўным плоскі друк, а таксама глыбокі друк) і 66% падробленых еўра (усе — плоскі друк).
У 2024 годзе ў Беларусі было выяўлена 795 падробленых грашовых знакаў (793 банкноты і 2 манеты) — на 28,1% менш, чым за 2023-ы (1.105). Сярод выяўленых падробак больш за ўсё было долараў ЗША — 661 адзінка (годам раней — 971). Фальшывых расійскіх рублёў знойдзена 72 адзінкі (62), еўра — 54 (49), беларускіх рублёў — 7 (21).
Нацбанк паведамляў, што 41,4% падробленых грашовых знакаў выяўлена ў сталіцы. Агулам падробкі канфіскаваныя з абарачэння ў 60 населеных пунктах.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


