Моцны вецер чакаецца ў Беларусі 13 кастрычніка — МНС папярэджвае пра небяспеку

13 кастрычніка, Позірк. Паўночна-заходні вецер хуткасцю 5–10 метраў на секунду з парывамі да 14 м/с, месцамі — да 15–20 м/с, чакаецца ў Беларусі 13 кастрычніка, вынікае з інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Белгідрамета.
Шкала Бофарта класіфікуе вецер ад 4 да 10 м/с як слабы, умераны і свежы вецер у парадку ўзрастання хуткасці (у дыяпазоне 3–5 балаў з 12). 14 м/c адпавядае моцнаму ветру (7 балаў), да 20 м/c — вельмі моцнаму (8 балаў).
Чакаецца, што будзе пахмурна з праясненнямі. Удзень на большай частцы Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, аднак у асобных раёнах магчымы снег. Тэмпература паветра складзе ад 4 да 10 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе — да 12 градусаў.
МНС папярэджвае, што ўмовы надвор’я могуць прывесці да пашкоджання або абрыву ліній сувязі і электраперадачы, адключэння электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах; пашкоджання або абвальвання слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў; падзення дрэў.
12 кастрычніка праз непагадзь было парушанае электразабеспячэнне ў 37 населеных пунктах Віцебскай вобласці.
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першай палове 2026 года з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на траціну менш жылля для маючых патрэбу, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа апошні год запасы прадукцыі на складах беларускіх прадпрыемстваў выраслі на 1,5%, за пяць гадоў — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія пяць дзён суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 400 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, з пачатку ліпеня — больш за 1,5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаГрузінская паліцыя склала пратакол на беларускага праваабаронцу Рамана Кісляка, які вымушана жыве ў Тбілісі без дакументаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


