З 2020 года ўлады парушылі правы амаль 1,9 тыс. дзеячаў культуры — Беларускі ПЭН

13 кастрычніка, Позірк. Больш за 6 тыс. парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека, якія закранулі амаль 1,9 тыс.дзеячаў культуры, задакументавалі незалежныя назіральнікі. Пра гэта паведаміла кіраўнік Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай на тэматычным мерапрыемстве ў рамках канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве 13 кастрычніка.
“Беларусаў пазбаўляюць іх культурнай самабытнасці, і гэта непрымальна, — цытуе яе праваабарончы цэнтр “Вясна“. — Па-другое, гаворка ідзе пра еўрапейскую і рэгіянальную бяспеку. Тое, што мы бачым, — гэта не толькі рэпрэсіі, але і разбурэнне еўрапейскай культуры ў Беларусі, на змену якой прыходзіць ідэалогія так званага “рускага свету“ — светапогляду, пабудаванага на фальсіфікацыі гісторыі і апраўданні вайны“.
“Беларусь-гэта Еўропа. І калі Еўропа хоча мець на ўсход ад Польшчы еўрапейскую краіну, а не рускі свет, то культура — гэта стратэгічны фронт“, — дадала Нядбай.
З 2020 года Беларусь “уступіла ў адзін з самых змрочных перыядаў у сваёй культурнай гісторыі“, заявіла кіраўнік арганізацыі. Яна аргументавала свой пункт гледжання тым, што“незалежныя выдавецтвы былі знішчаныя, бібліятэкі падвяргаюцца чыстцы, а мастакі і інтэлектуалы вымушаныя жыць у выгнанні ці захоўваць маўчанне”.
Беларуская мова, прызнаная ЮНЕСКА патэнцыйна ўразлівай, наўмысна маргіналізуецца ў школах, СМІ, выдавецкай дзейнасці, адзначыла Нядбай: “гаварыць, пісаць ці нават марыць па-беларуску зноў стала палітычным актам“.
“У цяперашні час пад забаронай знаходзіцца больш за 258 найменняў [мастацкіх твораў] і 208 аўтараў”, — сказала спікер, маючы на ўвазе спісы “экстрэмісцкіх матэрыялаў”, выданняў і твораў, “якія наносяць шкоду нацыянальным інтарэсам”, і неафіцыйнага “чорнага спісу” — ценявога механізму цэнзуры.
У Беларусі захоўванне забароненай кнігі, нават у прыватным парадку, можа прывесці да штрафу або турэмнага зняволення, нагадала літаратар.
Пры гэтым Нядбай звярнула ўвагу: “пісьменнікі працягваюць пісаць за мяжой, выдавецтвы адкрываюцца зноў у Вільнюсе, Варшаве і Празе. Забароненыя кнігі распаўсюджваюцца падпольна або ў лічбавым выглядзе<…>. Выжыванне беларускай культуры сёння залежыць не толькі ад смеласці людзей унутры Беларусі, але і ад міжнароднай салідарнасці“.
Беларускі ПЭН: З’яўленне спісу забароненых выданняў — новая форма цэнзуры
Міністр інфармацыі патлумачыў існаванне спісу забароненых кніг барацьбой з прапагандай вычварэнстваў
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–10 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: Спажывецкія цэны ў кастрычніку выраслі на 0,3%, за год — на 6,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Джон Коўл — не наіўны, ён цудоўна разумее, хто такі Лукашэнка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаДоля продажу беларускіх тавараў на ўнутраным рынку знізілася да 55%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

