Мінск 17:18

На фоне крызісу на мяжы генпракурор Беларусі падпісаў з калегамі з СНД пагадненне аб барацьбе з нелегальнай міграцыяй

Архіўнае фота: прэс-служба Дзяржпагранкамітэта

21 кастрычніка, Позірк. Пагадненне аб супрацы ў супрацьдзеянні незаконнай міграцыі падпісанае 21 кастрычніка ў Душанбэ (Таджыкістан) па выніках пасяджэння Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Паводле інфармацыі расійскага нагляднага органа, у сустрэчы ўдзельнічалі генпракуроры Арменіі, Беларусі, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана, намеснікі генпракурораў Азербайджана, Казахстана, Туркменістана, а таксама “прадстаўнікі органаў галіновай супрацы СНД ды іншыя запрошаныя асобы”.

На пасяджэнні было заяўлена, што “незаконная міграцыя прадстаўляе пагрозу нацыянальнай і грамадскай бяспецы, эканамічнай стабільнасці, пашырае магчымасці для дзейнасці нацыянальных і міжнародных тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацый, арганізаваных злачынных груповак і ў цэлым ускладняе сацыяльную і крымінагенную абстаноўку”.

Адметна, што генпракурор Беларусі Андрэй Швед падпісаў згаданае пагадненне на фоне міграцыйнага крызісу на мяжы з Еўрасаюзам, які цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта “паклікалі”.

Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам даных памежных службаў еўрапейскіх дзяржаў, ад пачатку 2025 года суседнія краіны ЕС прадухілілі больш за 40 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі (Польшча — звыш 28 тыс., Латвія — амаль 11 тыс., Літва — 1,4 тыс.).

Колькасць спробаў незаконнай міграцыі з Беларусі ў ЕС з пачатку 2025 года перавысіла 40 тыс.

19 кастрычніка, Позірк. Колькасць зафіксаваных спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі Беларусі ў суседнія краіны Еўрапейскага саюза з пачатку 2025 года перавысіла 40 тыс., сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз аператыўных звестак іх памежных службаў. З 1 студзеня па 17 кастрычніка зарэгістравана 40.063 спробы. 17 кастрычніка было …
Падзяліцца: