Грамадзянкі Беларусі спрабавалі завезці з Польшчы ветпрэпараты, схаваўшы іх пад вопраткай

21 кастрычніка, Позірк. Дзве грамадзянкі Беларусі спрабавалі таемна завезці з Польшчы камерцыйную партыю ветэрынарнага прэпарата, вынікае з інфармацыі, якую 20 кастрычніка распаўсюдзіла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле звестак ведамства, кіроўца і пасажырка легкавога аўтамабіля “Аўдзі” рухаліся праз “зялёны калідор” у пункце пропуску Брэст (з польскага боку — Цярэспаль).
“На жанчын “спрацаваў” тэхнічны сродак, які прымяняецца для мытнага кантролю. Супрацоўнік мытні прапанаваў ім прад’явіць утоеныя тавары, — гаворыцца ў паведамленні. — Як выявілася, грамадзянкі абматалі вакол сябе панчохі, напоўненыя медыкаментамі, і прыкрылі іх вопраткай. У кожнай знаходзілася па тысячы капсул ветэрынарнага прэпарата”.
Агулам было знойдзена 200 блістэрных упаковак, кошт якіх складае каля 60 тыс. рублёў (больш за 20 тыс. долараў паводле актуальнага курсу Нацбанка).
У дачыненні да жанчын распачаты адміністрацыйны працэс паводле ч. 2 арт. 15.1 КаАП (перамяшчэнне праз мытную мяжу з утойваннем ад мытнага кантролю спосабам, які абцяжарвае іх выяўленне). Санкцыя — штраф да 30 базавых велічынь (1.260 рублёў), магчымая канфіскацыя схаваных тавараў.

- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


