Дзве спробы ўвозу марыхуаны спынілі віцебскія мытнікі

21 кастрычніка, Позірк. Дзве спробы ўвозу ў Беларусь марыхуаны спынілі віцебскія мытнікі, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
У першым выпадку 12 грамаў наркотыку выяўлена ў грамадзяніна Германіі, які ехаў на аўтамабілі “Фіат Дуката” з Латвіі праз пункт пропуску Грыгараўшчына (з сумежнага боку — Патэрніекі).
Распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 328¹ Крымінальнага кодэкса (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза і (або) дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў або аналагаў).
У другім выпадку ў гэтым жа пункце пропуску марыхуана выяўлена ў жыхара Эстоніі. 8 грамаў забароненага рэчыва, як адзначаецца, ён хаваў у падлакотніку свайго аўтамабіля і знаходзіўся за рулём у стане наркатычнага ап’янення.
ДМК адзначае, што матэрыялы праверкі перададзеныя ў Следчы камітэт для “вырашэння пытання аб пачатку крымінальнай справы” паводле арт. 328¹ КК.
За першыя шэсць месяцаў 2025 года колькасць асуджаных паводле “антынаркатычных” артыкулаў Крымінальнага кодэкса (327–332) павялічылася на 2,9% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, вынікае са статыстычных звестак на сайце Вярхоўнага суда.
У студзені — чэрвені за здзяйсненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, асуджана 1.092 чалавекі, за першую палову 2024-га — 1.061.
З гэтай колькасці паводле арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) асуджана 1.005 чалавек, або 92% (за аналагічны мінулагодні перыяд — 1.011, або 95,3%).
Паводле першай часткі названага артыкула вінаватымі прызнаныя 645 асоб (64,2% асуджаных паводле арт. 328). З іх да абмежавання волі прыгаворана 442, да пазбаўлення волі — 79, да арышту — 34, да штрафу — 3.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінская вобласць плануе павялічыць вытворчасць мяса птушкі ў 2028 годзе на 14%, яек да 2030 года — на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка