У Мінску пад аўтамабіль трапіла чатырохгадовае дзіця

21 кастрычніка, Позірк. Пра дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам чатырохгадовага дзіцяці паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінска.
ДТЗ адбылося 21 кастрычніка а 18:00 на Партызанскім праспекце.
Паводле папярэдняй інфармацыі, дзіця выбегла на праезную частку з-за прыпаркаваных аўтамабіляў, наезд на яго здзейсніў 33-гадовы кіроўца “Джылі”.
Адзначаецца, што дзіця дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.
У студзені — ліпені 2025 года на дарогах Беларусі загінула 17 непаўналетніх, 253 дзіцяці атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, заявіла 22 жніўня прадстаўніца галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Вераніка Раманькова.
Пры гэтым з іх 11 былі пасажырамі, чацвёра — пешаходамі, двое — вадзіцелямі.
Паводле слоў прадстаўніцы ДАІ, 77% дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей “здзяйсняецца па віне дарослых”.
Пра тое, што з чэрвеня на дарогах Беларусі загінула восем дзяцей, паведаміла 21 жніўня старшы інспектар па асаблівых даручэннях галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Ганна Банадык.
У 2024 годзе ад знешніх прычын у краіне загінула 126 дзяцей — на 34% больш, чым у 2023-м (94), паведаміў у сакавіку намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення па наглядзе ў сацыяльнай сферы Генеральнай пракуратуры Павел Зайцаў.
Паводле яго слоў, асноўнымі прычынамі гібелі былі суіцыд, дарожна-транспартныя здарэнні, утапленні і пажары.

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінская вобласць плануе павялічыць вытворчасць мяса птушкі ў 2028 годзе на 14%, яек да 2030 года — на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка